Свята-Пакроўская царква (Пачапава)
Аднапрастольная Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Пачапава, помнік псеўдарускага стылю XIX стагоддзя.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°21′49″ пн. ш. 25°49′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Пачапава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата заснавання | 1867 |
Дата пабудовы | 1867 год |
![]() |
Гісторыя правіць
Узведзена з мясцовага бутавага каменю ў 1867 г. на ўрадавыя сродкі (10 700 рублёў) і намаганнямі мясцовага святара. Царква была ўзведзена замест драўлянай царквы, пабудаванай у 1770 годзе землеўладальнікам Корсакам. Пры храме мелася царкоўна-прыходская школа і прыпісная могілкавая Свята-Мікалаеўская царква. Сярод бутавай агароджы двух’ярусная брама і вуглавая цыліндрычная вежачка.
Царква была спалена партызанамі ў 1943 годзе. З 1943 года прыходскай царквою была могілкавая Свята-Мікалаеўская ў в. Пачапава. Адноўлена ў пачатку XXI стагоддзя, дзякуючы нястомнай працы святара Пачапаўскага прыхода Георгія Сапуна і фундатараў.
Архітэктура правіць
Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў плане ўяўляе падоўжаны крыж, завершана цыбулепадобнымі галоўкамі над асноўным аб’ёмам і званіцай у франтоннай частцы. Кубападобны аб’ём малітоўнай залы завершаны 5-купаллем, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі на 2 ярусы. Праз кароткую трапезную далучаны папярочны двух’ярусны прытвор, над якім узведзена чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана прамавугольная апсіда з акруглай экседрай, накрытая двухсхільным дахам з макаўкай. Цэнтральны ўваход вырашаны 4-калонным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, бакавыя — накладнымі пілястравымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы дэкору: ліштвы аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, між’ярусныя паясы. Бакавыя фасады падзелены дзвюма ярусамі вокнаў і ўваходнымі парталамі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн., БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 643.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
- Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Пачапава)
- Свята-Пакроўская царква (Пачапава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Пачапава) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Пачапава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)