Царква Святых Жонак-Міраносіц (Баранавічы)
Царква Святых Жонак-Міраносіц — храм Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Баранавічах. Размешчаны ў цэнтры горада.
Праваслаўны храм | |
Царква Святых Жонак-Міраносіц | |
---|---|
![]() | |
53°07′48″ пн. ш. 26°01′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Леанід Васілевіч Макарэвіч |
Будаўніцтва | 2008 |
![]() |
Будаўніцтва
правіцьАўтар праекта храма — Леанід Васілевіч Макарэвіч, Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь. Царква будавалася за кошт ахвяраванняў на працягу пяці гадоў і пяці месяцаў.
31 мая 2001 года Стэфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі, асвяціў месца пад будаўніцтва. Да 1947 года паблізу гэтага месца знаходзілася Свята-Аляксандра-Неўская царква. 20 мая 2002 года пачатак будаўнічых работ блаславіў і асвяціў закладны камень Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.
Да канца ліпеня 2004 года былі асвечаны чатыры званы, адзін з іх на той момант быў самым буйным у Беларусі (вага каля 1,5 тон). 7 лістапада 2005 года архіепіскап Стэфан асвяціў два першыя накупальныя крыжы, якія адразу ўсталявалі на месцы. 12 кастрычніка 2006 года быў усталяваны галоўны купал — сёмы з трынаццаці. На той момант завяршаліся тынкавыя працы ўнутры царквы, былі ўстаўлены практычна ўсе вокны, атынкаваны і пафарбаваны званіца, барабаны купалаў бабінца, пачаліся дахавыя работы, зробленыя падмуркі ганкаў. 23 лістапада 2006 г. архіепіскап Стэфан асвяціў яшчэ пяць накупальных крыжоў.
Служба
правіць20 кастрычніка 2007 года Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, з архіепіскапам Стэфанам і Серафімам, біскупам Бабруйскім і Быхаўскім, у саслужэнні духавенства асвяціў царкву ў гонар Святых Жонак-Міраносіц і ўзначаліў першую літургію ў храме, пасля якой было зачытана пасланне патрыярха Аляксія II.
Пры царкве працуе Нядзельная школа для дарослых і дзяцей. Штогод у Нядзельнай школе навучаецца каля 200 чалавек. Пры Нядзельнай школе дзейнічаюць гурткі малявання, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, харавы, харэаграфічны, «Справы міласэрнасці». Навучэнцы наведваюць дзіцячы прытулак, Молчадскую школу інтэрнат, дзяцей-інвалідаў, вядуць сумесную працу з дзіцячай бібліятэкай.
З 2008 года сумесна з ДУА «Гімназія № 4» г. Баранавічы створаны гадовы праваслаўны лагер.
Штогод арганізоўваюцца паломніцкія паездкі па святых месцах.
Спасылкі
правіць- Царква Святых Жонак-Міраносіц (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Старонска(недаступная спасылка)