Царква Святога Аляксандра Неўскага (Баранавічы)
Царква Святога Аляксандра Неўскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Царква Святога Аляксандра Неўскага | |
---|---|
![]() | |
53°07′44″ пн. ш. 26°04′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктар | Леанід Васілевіч Макарэвіч |
Будаўніцтва | 1993—1998 гады |
Сайт | alexandrnevski.prihod.ru |
![]() |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Гісторыя правіць
Раней у цэнтры горада Баранавічы была могілкавая царква ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і могілкі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква была знесена ў сувязі з перапланіроўкай горада. Пазней, калі паўстала ідэя аб будаўніцтве ў Баранавічах храма, назваць яго вырашылі ў памяць аб разбураным храме ў гонар Аляксандра Неўскага.
Абшчына Прыхода храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага была арганізавана ў 1992 годзе. Першым пробашчам парафіі і галоўным ініцыятарам будаўніцтва стаў Баранавіцкі благачынны мітрафорны протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі, праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Макарэвіч Леанід Васільевіч[1].
Гады існавання правіць
У 1993 годзе пачалося будаўніцтва ніжняга храма прп. Еўфрасінні Полацкай асвячэнне якога адбылося 5 чэрвеня 1995 года Высокапраасвяшчэннейшага Стэфанам, Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім. Будаўніцтва верхняга храма доўжылася тры гады. Асвячэнне верхняга храма было здзейснена 6 верасня 1998 года Высокапраасвяшчэннейшага Стэфанам, Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім. Храм асвечаны ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
22 лістапада 1998 года богаслужэнне ў храме ўзначаліў Высокопреосвящен-но- Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі. 12 верасьня 2008 году, у дзень прастольнага свята, Прыход адсвяткаваў 10-годдзе з дня асвячэння Свята-Аляксандра-Неўскага храма.
У 2000 годзе быў пабудаваны царкоўна-прыходскай дом, у 2003 годзе-вадасвятны капліца, у 2011 годзе — надвратная званіца.
Жыццё Прыхода правіць
Пры храме Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага г. Баранавічы дзейнічаюць братэрства Сьвятога князя Аляксандра Неўскага, сястрыцтва прп. Еўфрасінні Полацкай, асноўнымі задачамі якіх з’яўляецца ўдзел у місіянерскай і дабрачыннай дзейнасці парафіі, аказанне дапамогі састарэлым і адзінокім людзям, якія жывуць у нястачы. Прыход цесна супрацоўнічае з дабрачыннымі арганізацыямі: «Цэнтрам карэкцыйнага развіцця дзяцей інвалідаў», «Таварыствам інвалідаў па зроку г. Баранавічы», «Тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва», «Беларускай асацыяцыяй дапамогі маладым інвалідам і маці дзяцей інвалідаў». Пры храме існуе працоўная майстэрня для людзей з абмежаваннямі ПУП «Быць разам». [2]
Ад прыходу на тэлеканале «Інтэкс» кожную нядзелю выходзіць праваслаўная тэлеперадача «Святло Праваслаўя», на Баранавіцкім радыё — праграма «Праваслаўная пропаведзь», праводзяцца лекцыі ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, Баранавіцкім цэнтры павышэння кваліфікацыі медработнікаў, арганізуецца цыкл «Праваслаўных чытанняў» ў Гарадской Бібліятэцы, па нядзельных днях дзейнічае прыхадская бібліятэка, у сярэдняй школе № 17 г. Баранавічы праходзяць факультатыўныя заняткі па «Асновам праваслаўнай культуры».
Святары Прыхода штотыдзень праводзяць гутаркі аб сакрамэнце хросту для хросных і бацькоў, а таксама аб Таемства шлюбу для лю-дзей, якія ўступаюць у шлюб. Праводзяцца гутаркі пра духоўнае жыццё з маладымі інвалідам ПУП «Быць разам» працоўнай майстэрні пры парафіі. Кожную суботу святары Прыхода наведваюць хворых людзей у Баранавіцкім анкалагічным дыспансеры. Праводзіцца гутарка, затым служыцца малебен аб здароўі, якія жадаюць вызнаюцца і прычашчаюцца Святых Хрыстовых Тайн.
Крыніца правіць
- ↑ Сайт гісторыі Пінская і лунінецкая епархія Архівавана 18 мая 2022.. Храм Святога благавернага князя Аляксандра Неўского г. Баранавічы. Дата доступа 09.10.2016
- ↑ Газета ,Наш Край, 2012 — 17 студзеня