Чэрніхава

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Чэ́рніхава[1] (трансліт.: Černichava, руск.: Чернихово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на аўтадарозе СталовічыНясвіж.

Вёска
Чэрніхава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807076
Чэрніхава на карце Беларусі ±
Чэрніхава (Беларусь)
Чэрніхава
Чэрніхава (Брэсцкая вобласць)
Чэрніхава

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя як сяленне Чэрніхаў Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Пад 1567 годам пазначана ў перапісе літоўскага войска.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1886 годзе Чэрніхаў — сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі валасное праўленне, царква, народнае вучылішча.

У 1897 годзе дзейнічалі валасное праўленне, царква, народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, ветраны млын і карчма.

На пачатак XX стагоддзя ў сяле 82 двары, 270 жыхароў. Побач знаходзіліся маёнткі Горны Чэрніхаў і Дольны Чэрніхаў, у якіх разам налічвалася 6 двароў, каля 80 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У фальварках Горнае Чэрніхава і Дольнае Чэрніхава разам было 22 дамы, 116 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 вяскоўцаў.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 29 двароў, 270 жыхароў (1886)
  • 58 двароў, 362 жыхары (1897)
  • 88 дамоў, 560 жыхароў (1921)
  • 463 жыхары (1959)
  • 381 жыхар (1970)
  • 454 жыхары (1998)

Славутасці правіць

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць