Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гомель Беларусі.
Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж | |
---|---|
| |
Дата заснавання | 24 мая 1946 |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | Гомель, вуліца Білецкага, 6. |
gomel.belstu.by | |
Гісторыя
правіцьУ 1946 годзе ў Гомелі пачаў функцыянаваць Гомельскі лесатэхнічны тэхнікум. Ён рыхтаваў спецыялістаў з сярэдняй прафесійнай адукацыяй для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Пазней навучальная ўстанова была двойчы перайменавана. Упершыню гэта было ажыццёўлена ў 1958 годзе. Тады каледж назвалі Гомельскім тэхнікумам механічнай апрацоўкі драўніны. Другое перайменаванне прыйшлося на 1960 год. Адукацыйную арганізацыю сталі называць Гомельскім політэхнічным тэхнікумам. У 2007 годзе навучальнай установе далі статус каледжа[1].
Спецыяльнасці
правіць- «Лясная гаспадарка»
- «Абсталяванне і машыны лясной прамысловасці і лясной гаспадаркі»
- «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей»
- «Эксплуатацыя і мантаж электраабсталявання»
- «Абсталяванне і машыны дрэваапрацоўчай прамысловасці»
- «Фінансы»
- «Арганізацыя і эканоміка вытворчасці»
- «Маркетынг»
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — С. 148. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.