Вялікая Сваротва
Вялі́кая Сваро́тва[2] (трансліт.: Vialikaja Svarotva, руск.: Великая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 47 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда, на рацэ Сваротва.
Вёска
Вялікая Сваротва
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XIX—XX стагоддзях населены пункт вядомы як сяло Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1823 годзе тут была пабудавана з цэглы і каменю праваслаўная Троіцкая царква, якую наведвала каля 1500 прыхаджан (1879). У 1879 годзе царкве належала каля 90 дзес. зямлі, у тым ліку ворыва 46 дзес. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа.
У пачатку XX стагоддзя сяло, прыкладна 50 двароў, больш за 300 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Сваротва: 2 двары, каля 40 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
правіць- 21 двор, 240 жыхароў (1886)
- 458 жыхароў (1939)
- 280 жыхароў (1959)
- 232 жыхары (1970)
- 48 гаспадарак, 117 жыхары (2005)
Славутасці
правіць- Свята-Троіцкая царква (1823) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
- Сядзіба Незабытоўскіх (XIX ст.)
- Помнік нямецкім салдатам Першай сусветнай вайны, у паўночнай частцы вёскі, каля дарогі ад сядзібы да царквы
Страчаная спадчына
правіць- Палац Незабытоўскіх (XIX ст.)
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Сваротва
- Вялікая Сваротва. Сляды спадчыны. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Sworotwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 728.
- Вялікая Сваротва на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- http://www.zwoje-scrolls.com/zwoje44/text22p.htm Архівавана 27 сакавіка 2009.