Аб’яднаныя Масмедыі

(Пасля перасылкі з Аб'яднаныя Масмедыі)

«Аб’яднаныя Масмедыі» — асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Заснавана ў ліпені 2009 года, калі дзесяць выдаўцоў мясцовых газет стварылі яе[1]. На 2021 год аб’ядноўвае 16 выдаўцоў недзяржаўных друкаваных і інтэрнэт-СМІ, многія з якіх у свой час былі выключаны з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, з розных рэгіёнаў Беларусі.

Асацыяцыя выдаўцоў
рэгіянальнай прэсы
"Аб'яднаныя Масмедыі"
Тып Аб’яднанне выдаўцоў беларускай недзяржаўнай рэгіянальнай прэсы
Год заснавання ліпень 2009
Размяшчэнне Баранавічы, Беларусь
Ключавыя фігуры Старшыня праўлення
Віктар Марчук
Прадстаўніцтва Беларусь
Колькасць членаў 16
Вэб-сайт masmedyi.by

ГісторыяПравіць

15 ліпеня 2009 года пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі атрымаў Уладзімір Янукевіч, кіраўнік выдавецкага дому «Intex-press», які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ[1].

У 2010 годзе асацыяцыя прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі» і адтрымала дыплом за подпісам Алега Праляскоўскага[2]. У 2011 годзе РУП «Дом друку» адмовіў асацыяцыі ў стэндзе па «арганізацыйна-тэхнічных прычынах»[2]. У 2012 годзе для асацыяцыі выставілі непад’ёмны кошт за стэнд, што вымусіла адказацца ад удзелу ў выставе[3].

29 сакавіка 2021 года да аб’яднання далучыліся «Сильные Новости» і «Mogilev.Online», што давяло лічбу чальцоў да 16[4].

У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў выданняў асацыяцыі, частка з якіх была дапытаная і падвергнута арыштам[5][6][7]. Таксама ў журналістаў была масава канфіскавана тэхніка[8]. Як вынік «Рэгіянальная газета» была вымушана перастаць друкавацца[9].

Выданні ў межах асацыяцыіПравіць

Сябры асацыяцыі выдаюць мясцовыя масава-палітычныя выданні з агульным накладам больш за 80.000 асобнікаў. Гэта:

Былыя чальцы:

Мэта арганізацыіПравіць

Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных і трэнінгавых праграм.

Інтэрнэт-рэсурсы газетПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю (бел.) . naviny.by (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  2. 2,0 2,1 Организаторы выставки «СМІ ў Беларусі» отказали Ассоциации региональной прессы «Объединенные МассМедиа» в участии в выставке (+КОПИЯ ДОКУМЕНТА) (руск.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 12 красавіка 2021.
  3. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы не бярэ ўдзелу ў выставе “СМІ ў Беларусі” (Фота) (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2021.
  4. Вітаем новых сяброў Асацыяцыі! Да “Аб’яднаных МасМедыяў” далучыліся “Сильные Новости” і Mogilev.Online (бел.) . Аб’яднаныя Масмедыi / Объединённые Массмедиа (30 сакавіка 2021).
  5. КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў (бел.) . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
  7. "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  8. Мардилович, Антон Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (руск.) . Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021.
  9. АА «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы (бел.) . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  10. «Нясвіжскі час» больш не выходзіць // Салідарнасць