Ганцавіцкі час
«Ганцавіцкі час» — грамадска-палітычная газета. У друкаваным фармаце выдавалася 20 гадоў у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці (Беларусь).
«Ганцавіцкі час» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 24 мая 2002 |
Спыненне публікацый | 1 студзеня 2022 |
Першы нумар выйшаў 24 мая 2002 года. Выданне было пераемнікам газеты «Спадарожнік», што ўпершыню на Ганцаўшчыне выйшла 14 снежня 2001 года. З першага нумара да апошняга, ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара ў газеце працаваў Пётр Гузаеўскі, які выдаваў сваю калонку[1].
З 1 студзеня 2022 года газета «Ганцавіцкі час» спыніла выхад. Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць «Ганцавіцкі час»[2]. Адмовіліся друкаваць выданне і іншыя друкарні ў Брэсцкай вобласці (Пінская друкарня), а таксама друкарні г. Мінска і Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» працягнула працу ў анлайн.
У лістападзе 2023 года сайт «Ганцавіцкага часу» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па рашэнні суда Ленінскага раёна Брэста[3].