Пінская друкарня
Пінская друкарня — друкарня, якая існавала ў 1729(?) — 1746(?) гадах у Пінску. Належала езуітам. Выпускала кнігі на лацінскай і польскай мовах (вядома 8 назваў, ёсць звесткі яшчэ пра 3): літургічныя выданні, панегірыкі, казанні, белетрыстычныя зборнікі «Усякай усячыны», складзеныя смаленскім кашталянам паэтам К. Несялоўскім. У зборніках змешчаны вершы складальніка, дакументальныя і эпісталярныя матэрыялы, легенды, апокрыфы, эпітафіі і інш.
Літаратура
правіць- Пінская друкарня // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Мальдзіс А. І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн.,1974