Каза́нне — від царкоўна-рэлігійнай прапаведніцкай літаратуры, належыць да аратарскай прозы. Блізкае да слова, але больш вузкае і пэўнае па значэнні. Асноўныя тыпы — урачыстае і дыдактычнае казанні. Яго вытокі ў вусных «словах» — прамовах першых прапаведнікаў. Класічныя ўзоры казанняў пакінулі раннехрысціянскія пісьменнікі Іаан Златавуст, Грыгорый Багаслоў, Васіль Вялікі, Яфрэм Сірын, якія развівалі традыцыі антычнай аратарскай прозы[1].

Найбольш яркія помнікі ўрачыстага казання на Русі — глыбокапатрыятычнае «Слова пра закон і дар божы[ru]» Іларыёна і паэтычныя, напоўненыя багатай эмацыянальнай вобразнасцю «словы» Кірылы Тураўскага. Іх традыцыі прадаўжалі Грыгорый Цамблак, Л. Карповіч, М. Сматрыцкі і інш. (апошнія пакінулі ўзоры яшчэ аднаго віду казанняў — пахавальнага)[1].

Лепшыя казанні вылучаюцца стройнасцю кампазіцыі, дасканаласцю і пераканальнасцю выкладу, багаццем вобразна-паэтычнай мовы. Як вусная прамова-пропаведзь казанне бытуе і ў наш час, але сфера яго ўжывання стала больш вузкай[1].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць