Іаан Залатавуст

(Пасля перасылкі з Іаан Златавуст)

Іаан Залатавуст, Ян Хрызастом (грэч. Ἰωάννης ὁ Χρυσόστομος; каля 347 — 14 верасня 407) — архіепіскап Канстанцінопальскі, багаслоў, шануецца як адзін з трох Сусветных свяціцеляў і настаўнікаў разам са свяціцелем Васілём Вялікім і Рыгорам Багасловам.

Іаан Залатавуст
ὁ ἅγιος Ἰωάννης ὁ Χρυσόστομος
Святы Іаан Залатавуст. Візантыйская мазаіка
Святы Іаан Залатавуст. Візантыйская мазаіка
Дата нараджэння не раней за 344 і не пазней за 354
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 407
Месца смерці
Шануецца у праваслаўі
у каталіцызме
у Англіканскай царкве
у лютэранстве
у Старажытнаўсходніх цэрквах
У ліку Свяціцель
Дзень памяці у праваслаўі — 30 студзеня (12 лютага) і 13 (26) лістапада, у каталіцызме — 13 верасня
Працы шматлікія багаслоўскія сачыненні
Падзвіжніцтва пастырства
Маці Anthusa[d][3]
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У шэрагу хрысціянскіх цэркваў шануецца як святы. У праваслаўі, з прычыны таго што дзень яго смерці прыпадае на свята Узвышэння Святога Крыжа яго памяць перанесена на 13 лістапада па юліянскім календары; Праваслаўная царква таксама здзяйсняе яго памяць 27 студзеня (перанясенне мошчаў) і ў Саборы трох свяціцеляў 30 студзеня па юліянскім календары. У Канстанцінопальскай і Эладскай цэрквах яго памяць здзяйсняецца 13 лістапада, 27 студзеня і 30 студзеня па новаюліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 13 верасня. Акрамя таго, Сусветная патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

правіць