Грыгорый Багаслоў
Грыго́рый Багасло́ў, ці Грыго́рый Назіянзі́н (329, Арыянз[6] — 389, Арыянз) — грэчаскі паэт і празаік, царкоўны дзеяч і мысліцель, адзін з прадстаўнікоў патрыстыкі. Уваходзіць у лік Айцоў царквы, адзін з т.зв. вялікіх кападакійцаў.
Грыгорый Назіянзін | |
---|---|
грэч. Γρηγόριος Ναζιανζηνός грэч. Γρηγόριος ο Νανζιανηνός | |
Дата нараджэння | 329[1][2] ці 330[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 389 ці 390[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах |
У ліку | свяціцеляў |
Галоўная святыня | мошчы ў царкве святога Георгія ў Стамбуле |
Дзень памяці |
у праваслаўнай царкве — 25 студзеня і 30 студзеня (па юліянскаму календару) у Каталіцкай царкве — 2 студзеня |
Працы | шматлікія багаслоўскія працы (245 пасланняў, 507 вершаў і 45 «Слоў»), барацьба з арыянствам |
Альма-матар | |
Бацька | Gregory of Nazianzus the Elder[d] |
Маці | Nonna of Nazianzus[d][4][5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шануецца ў ліку свяціцеляў. Дзень памяці ў Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару) 25 студзеня і 30 студзеня (Сабор трох свяціцеляў[7]); у Рымска-каталіцкай царкве — 2 студзеня. Акрамя таго, Канстанцінопальская патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста[8].
Жыццё
правіцьАдукацыю па рыторыцы і філасофіі атрымаў у Афінах. З 379 г. епіскап артадаксальнай абшчыны ў Канстанцінопалі. У 381 г. старшынстваваў на Другім Усяленскім саборы, але ў скорым часе з-за інтрыг і смуты склаў з сябе сан епіскапа і вярнуўся на радзіму.
Погляды і літаратурная спадчына
правіцьНалежаў да т. зв. кападакійскага гуртка, які пераносіў у тэалогію метады платонаўскай ідэалістычнай дыялектыкі. Аўтар твораў, прысвечаных абгрунтаванню хрысціянскага догмату пра Тройцу і накіраваных супраць арыянства, пропаведзей, пабудаваных па правілах рыторыкі, гімнаў, што ўвайшлі ў праваслаўныя песнапенні, аўтабіяграфічныя паэмы «Пра маё жыццё», «Пра мой лёс», «Пра пакуты маёй душы». У прозе вылучаюцца надмагільныя панегірыкі бацьку і Васілію Вялікаму.
Зноскі
- ↑ of Nazianzus Saint Gregory // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ St. Gregory of Nazianzus // hymnary.org — Calvin Theological Seminary, Christian Classics Ethereal Library.
- ↑ а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Нонна // Нарушевич — Ньютон — 1916. — Т. 28. — С. 826.
- ↑ Нонна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 333.
- ↑ Каля горада Назіянза ў Малой Азіі.
- ↑ «Тры Свяціцелі» («Тры Іерархі») — свята ў гонар Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаанна Златавуста, якое святкуецца Праваслаўнаю царквою 12 лютага (30 студзеня па юліянскаму календару)
- ↑ Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009. — P. 60.
Літаратура
правіць- Грыгорый Назіянзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 477.
- Григорий Богослов // Православная энциклопедия. Том XII. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — С. 668—712. — 752 с. — 39000 экз. — ISBN 5-89572-017-Х (з бібліяграфіяй)
Выданні прац
правіць- Mason A.J. (ed.) The five theological orations of Gregory of Nazianzus. Cambridge, 1899.