Іларыён Кіеўскі
Іларыён, ці Ларыён (?—?) — старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф і пісьменнік, заснавальнік Кіева-Пячэрскай лаўры (1051), першы мітрапаліт кіеўскі з мясцовага духавенства (1051—54 ці 1055).
Іларыён Кіеўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 990 |
Дата смерці | каля 1055 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, праваслаўны святар |
Мова твораў | царкоўнаславянская мова |
![]() |
Аўтар публіцыстычнага твора Старажытнай Русі — «Слова пра закон і дар Божы» (сустр. таксама «Слова пра закон і ласку Божую»[1]) (паміж 1037 і 1050), дзе развіваецца думка пра роўнасць народаў, якія вызнаюць хрысціянства, абгрунтоўваецца значэнне хрышчэння Русі як духоўнага нараджэння рускага народа, высока ацэньваюцца справы князёў, якія праславілі Русь у іншых краінах. У «Слове» выказаны таксама ідэі вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага аб царкоўнай незалежнасці Кіеўскай дзяржавы ад Візантыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Іларыён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 195.
- Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 52—53.