Русь

сярэдневяковая усходнеславянская дзяржава на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі ў IX — XII ст.
(Пасля перасылкі з Старажытная Русь)

Русь, або Руская зямлясярэдневяковая ўсходнеславянская дзяржава, якая існавала ў XXII стст. на тэрыторыях сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама (часткова) Малдовы, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя пад час кіравання Яраслава Мудрага. З 30-х гадоў XII ст. распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўская, Чарнігаўская, Пераяслаўская, Галіцкая, Валынская, Уладзіміра-Суздальская, Смаленская і Наўгародская землі.

Назва «Кіеўская Русь»

правіць

Тэрмін «Кіеўская Русь» уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання ўсходнеславянскай дзяржавы Русь, а таксама тэрыторыі, якімі кіравалі прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў (да сярэдзіны ХІІІ ст.). Гістарычна назва «Русь» ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя Украіны). У ХІІІXIV стст. пашыраецца этнаканфесійнае значэнне: Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў берасцяных граматах і літаратурных творах (гл. Слова пра пагібель Рускай зямлі). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на царкоўнаславянскай мове: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх).

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

правіць

Пачаткам гісторыі Русі традыцыйна лічыцца 862 г., якім «Аповесць мінулых гадоў» датуе запрашэнне славянамі і фіна-уграмі на княжанне варагаў. Паводле летапіснага падання, варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладагу, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанёс цэнтр улады ў Сярэдняе Падняпроўе, у Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, на працягу X ст. падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя аб'яднанні. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

К канцу X ст. варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і булгарах.

У 988 г. князь Уладзімір (княжыў у 9801015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства ўсходняга абраду, ён падкрэсліў стратэгічную скіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асяродкамі культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст. пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

Да сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі самастойных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі спустошаны або падпарадкаваны мангола-татарамі.

У другой палове XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну Русі.

У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія землі. З XVIІ ст. за паўночна-ўсходняй Беларуссю замацоўваецца назва Белая Русь.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць