Апокрыф
Апо́крыфы (ад стар.-грэч.: ἀπόκρῠφος — скрыты, патаемны, таемны), — творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.
Паняцце «апокрыфы» першапачаткова адносілася да твораў гнастыцызму, які імкнуўся захаваць сваё вучэнне ў таямніцы. Пазней тэрмін «апокрыфы» быў аднесены да раннехрысціянскіх тэкстаў (розныя евангеллі, пасланні, адкрыцці), якія не былі прызнаны хрысціянскай царквой як «боганатхнёныя» і не ўвайшлі ў біблейскі канон. У сярэднявечнай літаратуры — мастацкія аповесці, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету.
Апокрыфы падраздзяляюцца на старазапаветныя і новазапаветныя.
Апокрыф на Вікісховішчы |