Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ляхавічы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ляхавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак на вул. Сонечная, 4.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°02′27″ пн. ш. 26°15′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ляхавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 1990—1992 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПершы вядомы храм узгадваецца 5 верасня 1564 года, аб яго існаванні паведамляе «Прывілей Жыгімонта Аўгуста свяшчэнніку Ляхавіцкай царквы святога Юрыя Міхаілу Лявонавічу на карчму ў яго маёнтку Еўлашэвічы». У гэты час святаром быў М. Лявонавіч, бацька вядомага беларускага мемуарыста Ф. М. Еўлашэўскага. Вырашана 3-нефавай базілікай, завершанай паўкруглай апсідай. Двухсхільны дах цэнтральнага высокага нефа на фасадзе завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, тарцы бакавых нефаў — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з чырвонай цэглы. Першае апісанне пабудаванай па фундацыі паноў Хадкевічаў і паноў Сапегаў, драўлянай царквы святога Юрыя ў мястэчку Ляхавічы сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў. Святаром царквы на той час быў Юрый Далмацкі. Прыхаджан пры царкве было 1200 душ.
Сучасны храм пабудаваны ў 1992 годзе на месцы папярэдняга храма.
Архітэктура
правіцьПабудавана з выкарыстаннем элементаў рэтраспектыўна-рускага стылю на месцы папярэдняга храма[1].
Зноскі
- ↑ Крыжаўзвіжанская царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 131—132.
Спасылкі
правіць- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ляхавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)