Тамаш Марцыян Грабоўскі

(Пасля перасылкі з Тамаш Марыян Грабоўскі)

Тамаш Марцыян (Марыян) Грабоўскі (польск.: Tomasz Marian Grabowski; каля 1720 — жніўня 1771) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Тамаш Марцыян Грабоўскі
Сякера
Сякера
староста дудскі[d]
1746 — 1750
Нараджэнне XVIII стагоддзе
Смерць жнівень 1771
Род Грабоўскія
Бацька Стэфан Грабоўскі
Маці Тэадора са Стрыенскіх[d]
Жонка Ганна з Ружыцкіх[d] і Дарота з Отэнгаўзенаў[d]
Дзеці Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі, Міхал Грабоўскі, Стэфан Грабоўскі і Войцех Альберт Грабоўскі[d]
Веравызнанне кальвінізм
Званне генерал-лейтэнант

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[1].

Дудскі староста ў 1746—1750 г., генерал-маёр у 1755—1765 г., генерал-лейтэнант войска ВКЛ у 1767 г[1].

Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткам Тэалін ці Харашкаўшчызна[1].

Сям’я правіць

У першым шлюбе з Ганнай Ружыцкай. Ад яе дзеці:

  • Зыгмунт Ксаверый (1750—1809), у шлюбе з Марыяннай Пелагіяй Патоцкай (каля 1756—1818);
  • Павел (1750—1777), палкоўнік войска літоўскага;
  • Геранім (1754—1827), у шлюбе з Тэрэзай Марыяй фон Пёльніц;
  • Людвіка (нар. 1754), у шлюбе з Бернардам Генрыкам Меліна;
  • Войцех Альберт (1756—1799), маёр прускага войска, у шлюбе з Вільгельмінай фон Вінтерфельд, пасля ў шлюбе з Гільдэбранд.

У другім шлюбе з Даротай Отэнгаўзен (1744—1830). Дзеці:

  • Ян (1751—1838), генерал-маёр войска літоўскага;
  • Міхал Гжэгаж (1758—1822), канюшы вялікі літоўскі. У шлюбе з Юзэфінай з Радзівілаў, пасля з Пелагеяй з Грабоўскіх;
  • Стэфан (1767—1847), брыгадны генерал Варшаўскага герцагства;
  • Яанна (1768—1846), у шлюбе з Ігнацыем Сегенем (?1760-1834);
  • Марыянна (1772—1846), у шлюбе з Самуэлем Ажароўскім (нар каля 1760).

Зноскі