Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага

(Пасля перасылкі з Войска ВКЛ)

Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага — арганізаваныя вайсковыя сілы Вялікага Княства Літоўскага з сярэдзіны XIII ст. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе.

Сцяг Святога Юрыя на коп’ях кавалерыі ВКЛ у Бітве пад Оршай

Гісторыя і арганізацыяПравіць

 
Войска ВКЛ 1576—1586
 
Літоўскія жаўнеры XVI ст. Графіка Юліуша Корсака

XIII-XV ст.Правіць

Армія Вялікага Княства Літоўскага пачало фармавацца ў сярэдзіне XIII стагоддзя, то бок з узнікненнем самой дзяржавы. Па прынцыпах фарміравання было падобным да армій княжацкіх часоў -- складалася з дружын і народнае апалчэння. Народнае апалчэнне, мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў ці паветаў, збіралася толькі ў выпадку неабходнасці дапамогі ў абароне, пераследу ворага і г.д. Пераслед ворага быў абавязкам кожнага мужчыны, здольнага насіць зброю.

Да XV ст. дружынная кавалерыя адыгрывала галоўную ролю, пяхота цанілася менш. Конны баярын і яго 2 і болей баявых слуг (збраяносцы, пешыя або конныя, стралкі з лука ці арбалета) складалі галоўную баявую адзінку таго часу — кап'ё. 70-150 коп'яў — харугву. Дружыны склалі асноўную ўдарную сілу, здольную весці бой у конным і пешым парадку. Пазней баяры склалі значную частку шляхты -- ваенна-служылага стану Вялікага Княства Літоўскага.

Буйныя феадалы адпраўлялі на вайну падраздзяленні баяр пад асабістымі харугвамі. Баяры-шляхта сярэдняга дастатку дастлалі 2-3 і болей ваяроў у «добрых даспехах». У склад войска ўваходзілі станы, якія займалі пасады паміж шляхтай і сялянствам, былыя ваенныя слугі і збяднелыя баяры -- путныя баяры, панцырныя баяры, ардынскія слугі замкавыя слугі і інш. За вайсковую службу яны вызваляліся ад падаткаў і павіннасцяз з зямлі або плацілі іх меней.

XV-XVIII ст.Правіць

У XV—XVI стагоддзях узрасло значэнне шляхецкага войска. У выпадку вайны кожны шляхціц, незалежна ад велічыні маёнтка, павінен быў адпраўляцца ў паход у поўнай зброі. Акрамя таго, кожны землеўладальнік, у залежнасці ад свайго матэрыяльнага становішча, быў абавязаны выстаўляць пэўную колькасць вершнікаў (каней) і пяхотнікаў (драбаў), таксама ў поўнай зброі. За права валодання зямлёй феадал, паводле Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1529 г., адпраўляў на вайну аднаго каня з 2400 моргаў. Такая форма арганізацыі войскі атрымала назву «паспалітае рушэнне». Адну частку шляхецкага апалчэння ВКЛ складалі цяжкаўзброеныя вершнікі (капейнікі). Яны былі ўзброеныя дзідамі і мячамі, мелі надзейны ахоўны рыштунак, цяжкіх коней. Іншая частка — стральцы — мела лукі або арбалеты. Воіны складалі невялікія атрады — коп'і, якія аб’ядноўваліся ў харугвы. Яны выступалі пад уласнымі сцягамі-харугвамі. Харугвы камплектаваліся па тэрытарыяльным прынцыпе або выстаўляліся буйнымі землеўладальнікамі. Падчас бою сцягі будаваліся звужанымі наперадзе калонамі. Спераду размяшчаліся цяжкаўзброеныя капейнікі, за імі — стральцы. Да канца XVI стагоддзя шляхецкае апалчэнне Княства складалася практычна выключна з коннікаў. Пяхота выкарыстоўвалася ў асноўным для аховы абозаў, пры будаўніцтве дарог для перамяшчэння войскі або ў крытычныя моманты бітвы. Каб ператварыць абоз у непрыступны лагер, павозкі ставіліся па крузе, іх маглі акоўваць жалезам і звязвацца ланцугамі. З канца XIV стагоддзя пачала выкарыстоўвацца артылерыя.

У пачатку XVI стагоддзя ў ваеннай справе адбыліся істотныя змены. Неабходнасць вядзення войнаў з лёгкімі і хуткімі вершнікамі суперніка, напрыклад татарамі, прывяла да з’яўлення новых відаў конніцы — гусараў, казакоў і пяцігорцаў. Аснову ўзбраення гусараў складалі дзіда і шчыт. Пазней гусары сталі выкарыстоўваць даспехі і ператварыліся ў сярэднюю кавалерыю. Асаблівасцю казакоў было наяўнасць у іх лука, часам у спалучэнні з кароткай дзідай. Пачынаюць выкарыстоўвацца найміты. Спачатку яны набіраліся ў асноўным з іншаземцаў, а пазней і з мясцовай збяднелай шляхты. Для наймітаў воінская служба была асноўным заняткам. У гэты перыяд у войску Княства з’явілася прафесійная пяхота. Яна выкарыстоўвалася для абароны і будаўніцтва ўмацаванняў. У наёмным войску вылучаліся таксама капейнікі ў даспехах і стральцы.

У 1765 годзе соймам абрана Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага — калегіяльны орган па пытаннях арганізацыі і забеспячэння арміі.

Пасля рэформ 1786 годаПравіць

СтруктураПравіць

Пытанні арганізацыі і забеспячэння арміі кантралявала Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага. Армія Вялікага Княста Літоўскага разглядалася побач арміі Каралеўства Польскага як корпусы агульнай арміі Рэчы Паспалітай.

У 1786—1795 гадах армія Княства складалася з гвардыі, корпуса інжынераў, корпуса артылерыі, пярэдняй стражы і корпуса пяхоты і кавалерыі. Корпус пяхоты і кавалерыі (Корпус войскаў ВКЛ) складаўся з двух дывізій змешанага тыпу, якія фарміраваліся па тэрытарыальным прынцыпе, кожная ў сваёй вайсковай акрузе. Тым жа часам Корпус пяхоты і кавалерыі Кароны складаўся з чатырох дывізій. Армія камплектавалася з добраахвотнікаў і прыгонных сялян праз рэкруцкі набор.

У кавалерыі таварышы і паштовыя, у пяхоце шараговыя, фузілёры, пешыя стралкі.

СтройПравіць

Народная кавалерыя, пяхота і артылерыя ўжывалі строй узору 1786—1789 гадоў. У кавалерыі строй аднолькавы (уведзены ў 1786 годзе). У пяхоты ў кожным палку свой колер прыборнага сукна, строй узору 1789 года. У кавалерыі і пяхоты курткі гранатавыя, у артылерыстаў і пешых стралкоў — зялёныя. На галаве шараговых — шапка (каскет — фр. casquette) з Арлом і літарамі SAR, у кавалерыі — рагатыўкі, у пешых стралкоў — капялюшы. Пагоня ўжывалася на вальтрапах, набойніцах, партупеях, спражках. Цэшка ў арміі Княства — белая.

Артэфакты ў музеяхПравіць

У Варшаве захоўваецца куртка афіцэра корпуса артылерыі Княства і шапка шараговага 4-га пяхотнага рэгімента.

Удзел у кампаніяхПравіць

Пасадовыя асобыПравіць

Найважнейшыя бітвыПравіць

 
Войскі Вялікага княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года
 
Ілюстрацыя Грунвальдскай бітвы ў Бернскай хроніцы Д. Шылінга, 1483
 
Рэльеф з замка Марыенвердэр (цяпер Квідзын) з выявай бітваў з Тэўтонскім ордэнам (рэканструкцыя рэльефу 1-й пал. XIV стагоддзя)

ПопісыПравіць

У 1528, 1565, 1567 гадах праводзіліся попісы войска Вялікага Княства Літоўскага

ЛітаратураПравіць

  • Василенко Н. П. Литовско-русское государство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп. т.). — СПб., 1890—1907. — Т. XVIIa. — С. 818—827. (рос.)
  • Слуги // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV : Літери Сен — Сті. — С. 1776. — 1000 екз.