Морг (адзінка плошчы)
Морг (ад ням.: Morgen — раніца) — даўняя мера (адзінка) зямельнай плошчы. У сярэдневяковай Германіі морг — плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня. У Вялікім Княстве Літоўскім ужыванне морга пашырылася з сярэдзіны XVI ст. 1 морг = 0,71 га.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).