1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага
1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай.
1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага | |
---|---|
Салдаты рэгімента ў 1775 годзе | |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
Тып | пяхота |
Колькасць | 970 чалавек |
Дыслакацыя | Барысаў (1777), Слонім (1787—1793), Вількамір (снежань 1793). |
Удзел у |
З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.
З 1717 названы: «палком інфантэрыі вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага», каля 1766 «пяхотным рэгіментам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1776 «1-ым грэнадзёрскім палком» і ў тым жа годзе «1-ым пяхотным рэгіментам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага».
У 1790—1792 гадах полк камплектаваўся рэкрутамі з Слонімскага, Лідскага і Слуцкага паветаў.
Места кватэравання: Барысаў (1777), Слонім (1783—1792), Вількамір (снежань 1792).
Шэфы
правіць- князь Міхал Сервацы Вішнявецкі 1735, пам. 1744
- князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», пам. 1762
- князь Міхал Юзаф Масальскі, пам. 1768
- князь Міхал Казімір Агінскі (1768—1793),
- Сымон Марцін Касакоўскі (1793)
Палкоўнікі
правіць- Сокал, генерал (1717)
- князь Радзівіл, палкоўнік, мечнік ВКЛ (1754—1759)
- Ржэвускі, генерал-лейтэнант, харунжы літоўскі (1762)
- Аскерка, палкоўнік (1766)
- Юзаф Пац (18 верасня 1776)
- Ігнацій Рымінскі (22 ліпеня 1783)
- Мараўскі (1790)
Бітвы і сутычкі
правіцьУдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Салатамі (29 ліпеня 1794), абароне Вільні (11 жніўня).
Абмундзіраванне
правіцьСалдаты пасля рэформы 1786 года насілі строй мадэлі 1789 года. Курткі гранатовыя, рабат кармазіновы[1]. Прыборны метал жоўты. На літых латунных гузіках лічба 1 . У батальёне стральцоў пешых курткі зялёныя, рабат кармазіновы. Палкавыя сцягі не захаваліся.
Зноскі
Літаратура
правіць- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.
- М. Грыгор’еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994
- Jan Czop. Barwa wojska Rzeczypispolitej obojganarodow w 18 wieku. Libra, 2009.