Пасля 4 гадзіны ранку літоўскія паўстанцы натыкнуліся на расійскія войскі, якія пачалі атакаваць. Але паўстанцы сустрэлі праціўніка артылерыйскім агнём, і тыя прыпыніліся. Пасля амаль 4 гадзін бою высвятлілася, што перавага на баку паўстанцаў. Генерал-лейтэнант Рамуальд Гедройц накіраваў сваё войска ў атаку, што прымусіла рускіх пастроіцца ў карэ. Але князь Гедройц кінуў сваю кавалерыю рускім у тыл, а на флангі накіраваў пяхоту пры падтрымцы артылерыі. У выніку варожае карэ было разбіта, і рускія пачалі ў паніцы адыходзіць. Паўстанцы атрымалі перамогу і захапілі расійскія гарматы і вялікую колькасць амуніцыі.
- Andrzej Zahorski, Wypisy źródłowe do historii polskiej sztuki wojennej. Polska sztuka wojenna w okresie powstania kościuszkowskiego, Zeszyt dziesiąty, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, Warszawa 1960.
- Bolesław Twardowski: Wojsko Polskie Kościuszki w roku 1794. Poznań: Księgarnia Katolicka, 1894.
- Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I