Касцёл Маці Божай Фацімскай (Любань)

Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Любані Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Фацімскай
52°47′40″ пн. ш. 27°58′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Парафія існуе з 1994 года. У 1999 годзе распачалася будоўля касцёла.

У любанскім касцёле захоўваецца абраз Фацімскай Божай Маці. Пры храме дзее нядзельная дзіцячая школа[1].

Архітэктура правіць

Двух’ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць падоўжна выцягнутыя прамавугольныя ў плане цэнтральны (з пяціграннай апсідай) і бакавыя нефы, іх двухсхільны і аднасхільныя дахі. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца прысадзістая чатырохгранная шатровая вежа-званіца над франтальным плоскасным фасадам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольным у бакавых і арачнымі ў цэнтральным нефах аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Гл. таксама правіць


Спасылкі правіць