Барыс Міронавіч Шапіра

Бары́с Міро́навіч Шапі́ра (20 сакавіка 1930, Журавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць4 красавіка 2019) — беларускі вучоны-эканаміст-аграрнік. Доктар эканамічных навук, прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыёных працэсаў i тэхналогій. Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1995). Бацька С. Шапіры.

Барыс Міронавіч Шапіра
Дата нараджэння 20 сакавіка 1930(1930-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2019(2019-04-04)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Сямён Барысавіч Шапіра
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «Ветэран працы»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1953 скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

Восем гадоў працаваў у сярэдняй школе, з іх шэсць — дырэктарам.

19611973 — старшыня калгаса імя Суворава Любанскага раёна.

19731991 — загадчык сектара арганізацыі працы ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аграрнай эканомікі.

19912004 — загадчык аддзела арганізацыйных структур АПК, загадчык сектара адаптацыі калгасаў і саўгасаў да рынкавай інфраструктуры гэтага інстытута.

У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя малочнай жывёлагадоўлі» ў 1990 — доктарскую — «Арганізацыя працы ў сельскай гаспадарцы (тэорыя, метадалогія, практыка)».

З 1991 — прафесар. У 1996 г. абраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (МАНІПТ), якая з'яўляецца арганізацыяй, асацыяванай з Дэпартаментом грамадскай інфармацыі ААН.

Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Вярхоўнага Савета 8-га склікання.

Навуковыя працы па праблемах сельска-гаспадарчай вытворчасці, рэфармавання АПК Беларусі.

Узнагароды правіць

Бібліяграфія правіць

  • Организация труда на фермах и комплексах. (руск.) Мн.: Ураджай, 1979. - 280 с.
  • Резервы эффективного использования техники. (руск.) Мн.: Ураджай, 1980. - 112 с.
  • Машинная технология картофельного поля. (руск.) Мн.: Ураджай, 1981.-200 с.
  • Организация труда в условиях индустриализации сельскохозяйственного производства. (руск.) Мн.: Ураджай, 1982. - 191 с.
  • Коллективный подряд в агропромышлен¬ном комплексе. (руск.) Мн.: Ураджай, 1985. - 198 с.
  • Производство свинины на промышленной основе. (руск.) Мн.: Ураджай, 1987. - 161 с.
  • Коллективный подряд и арендные отношения в сельском хозяйстве. (руск.) Мн.: Ураджай, 1989. - 215с.
  • Организационно-экономический механизм реформирования сельскохозяйственных предприятий в структуры рыночного типа. (руск.) // Экономические вопросы развития сельского хозяйства в Республике Беларусь. Мн.: БелНИИЭП АПК, 1993. - 10 с.
  • Рекомендации по реформированию колхозов и совхозов в хозяйственные структуры рыночно¬го типа. (руск.) Мн.: БелНИИЭИ АПК, 1995. - 57 с.
  • Экономический механизм формирования коллективно-долевой собственности. (руск.) // Достижения науки и передовой практики для внедрения в промышленное производство Республики Беларусь. Мн.: БелНИИЭИ АПК. 1995. - 6 с.
  • Агропромышленный комплекс в условиях перехода к рынку. (руск.) Мн.: Армита - маркетинг менеджмент, 1997.- 288 с.
  • Модели организационно-экономического устройства крупных товарных хозяйств. (руск.) // Научные основы перспективного развития агропромышленного комплекса Республики Беларусь. Мн.: БелНИИЭИ АПК, 1998. - 7 с.
  • Основные направления реформирования сельскохозяйственных предприятий. (руск.) // Весці Акад. аг-рар. навук Рэсп. Беларусь. 1999. - № 4.
  • Реформирование сельскохозяйственный предприятий: что показал анкетный опрос. (руск.) // Агроэкономика. 1999. - №11.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 373.
  • Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты (руск.): сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. 201 с. – С. 34-35

Спасылкі правіць