Спаса-Праабражэнская царква (Любань)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Любань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Першамайскай, 73а.
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
52°47′35″ пн. ш. 27°59′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Любань |
Канфесія | БПЦ |
Будаўніцтва | 1992 |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1992 годзе[1].
Архітэктура
правіцьВырашана па канону 4-часткавага «сінадальнага» храма, пашыранага ў 2-й палове 19 ст. Падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, працяглы бабінец, кубападобная малітоўная зала з 8-гранным светлавым барабанам у завяршэнні, 5-гранная апсіда з макаўкай над вальмавым дахам. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі-рундукамі. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Побач пастаўлена мураваная 8-гранная званіца пад усечаным шатровым дахам, завершаным макаўкай[2].
Зноскі
- ↑ Спаса-Праабражэнская царква (Любань) Архівавана 23 кастрычніка 2019.
- ↑ Праабражэнская царква Архівавана 3 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Беларускі праваслаўны каляндар. 1997. Мн., 1996. С. 113; СДГиА. 1848. С. XLV.
Спасылкі
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (Любань) на сайце Глобус Беларусі (руск.)