Адкрыць галоўнае меню

Жанна Казіміраўна Дапкюнас

(Пасля перасылкі з Жанна Дапкюнас)

Жанна Казіміраўна Дапкюнас (8 сакавіка 1941, Беласток, Польшча) — беларускі літаратуразнаўца і арганізатар музейнай справы; унучатая пляменніца Янкі Купалы[1].

Жанна Казіміраўна Дапкюнас
Jeanne Dapkiunas.png
Дата нараджэння 8 сакавіка 1941(1941-03-08) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці: Ядвіга Раманоўская
Муж Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас
Дзеці: Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Жанна Казіміраўна Дапкюнас на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сям'і служачых. Маці — Ядвіга Раманоўская — пляменніца Янкі Купалы.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура» (1963).

З 1963 па 2005 год працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Прайшла ўсе прыступкі прафесійнай кар'еры ад навуковога супрацоўніка да кіраўніка музея. Займала пасады загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела і вучонага сакратара музея. У 19801986 гг. — намеснік дырэктара музея.

З 1986 па 2002 год — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы. Заснавальнік (1995) і нязменны намеснік старшыні Міжнароднага фонду Янкі Купалы.

Творчы і даследчыцкі шляхПравіць

Ініцыятар і арганізатар стварэння ландшафтнага заказніка «Купалаўскі» (Лагойскі і Мінскі раёны, 2000), філіялаў Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Акопах (Лагойскі раён, 1992) і Яхімоўшчыне (Маладзечанскі раён, 2001).

Кіравала творчай групай па стварэнні галоўнай экспазіцыі музея (1976), экспазіцый у філіялах музея ў Вязынцы (1972) і Ляўках (1977), музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музея «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» (Любанскі раён) (1980).

З 1995 года — арганізатар міжнародных навуковых канферэнцый па творчасці Янкі Купалы — Міжнародных купалаўскіх чытанняў. Ініцыятар супрацоўніцтва музея з профільнымі ўстановамі Расіі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі, Чэхіі і іншых краін. З'яўлялася нацыянальным каардынатарам ад Беларусі міжнароднага праекту «Літаратурны экспрэс Еўропа 2000»[2].

Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццёвы шлях і творчасць Янкі Купалы, навукова-папулярнага кінафільма «Янка Купала» («Беларусьфільм», 1974), радыёперадач пра Я. Купалу, буклета «Ляўкі. Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік» (1981). Складальнік і аўтар каментарыяў да зборніка Я. Купалы «Публіцыстыка» (1972, разам з Т. Тарасавай), трэцяга тома збору твораў Янкі Купалы ў трох тамах (1982). Сябра рэдакцыйнай калегіі поўнага збору твораў Янкі Купалы ў дзевяці тамах (19952003).

Укладальнік кнігі «Я. Купала. Санеты» (2002, разам з В. Рагойшам), буклетаў і альбомаў «Святло Купалава Дому» (1998), «Па Купалаўскіх мясцінах» (2002, 2006), «Купалаўскія мясціны на Маладзечаншчыне. Яхімоўшчына» (2004). Удзельнічала ў складанні «Бібліяграфіі твораў Янкі Купалы» (ч.3, 1972) і бібліяграфіі «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаўстве» (1980).

У складзе рэдакцыйнай калегіі рэдагавала запісы I—VII Міжнародных купалаўскіх чытанняў (19952004), каталог «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 18822002» (2003). Аўтар шэрагу артыкулаў у энцыклапедычным даведніку «Янка Купала» (1986).

Прафасійныя адзнакі і ўзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Дапкюнас Жанна» — С. 185.
  • Захавальніца шляхетнага духу Беларусі: Жанна Дапкюнас і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы // Роднае слова. — 2006. — № 3. — С. 102—104.

СпасылкіПравіць