Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас
Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (нар. 20 снежня 1940, Анадыр, Чукоцкая аўтаномная акруга) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнай справы.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і служачых, якая пад канец 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваенне савецкай Поўначы. Пасля вайны сям’я вярнулася ў Мінск.
Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасцях «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысёр драмы» (1967). Педагог Мінскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысёр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасці (1967—1970).
З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Мінску.
У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасць: спачатку ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 года — у Мінскім інстытуце культуры.
Пасля працы дырэктарам Беларускага тэатра юнага гледача (1978—1981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасць у Мінскім інстытуце культуры на кафедры рэжысуры.
У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленні мастацтваў.
На працягу больш чым пяці гадоў (1996—2001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестра Беларусі.
Працоўную і творчую дзейнасць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатра (2007—2009).
Член прэзідыума Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік секцыі народных тэатраў СТД.
Творчы і даследчыцкі шлях
правіцьАжыццявіў адну з першых у Савецкім Саюзе пастановак п’есы вядомага расійскага драматурга А. Вампілава («Развітанне ў чэрвені», Клайпедскі драматычны тэатр, 1966 год). У шматлікіх публікацыях у газетах «ЛіМ», «Культура», «Звязда», «Чырвоная змена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі прафесійнага і самадзейнага тэатра Беларусі. Удзельнічаў у пастаноўцы спектакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, шматлікіх масавых тэатралізаваных мерапрыемствах. Здымаўся ў эпізадычных ролях у мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978) і інш.[1]).
Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды
правіць- ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000)
- лаурэат «Крыштальнай зоркі» Саюзу тэатральных дзеячаў Беларусі (2002)
Зноскі
Спасылкі
правіць- «Фестываль — не толькі свята» Архівавана 8 сакавіка 2016.
- На «авансцэне» і ў «мізансцэнах»(недаступная спасылка)
- Напярэдадні юбілею тэатр імя Купалы ўзгадвае сваю гісторыю (відэа)(недаступная спасылка)