Ядвіга Юльянаўна Раманоўская
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская (12 ліпеня 1920, Мінск — 7 мая 2011, Мінск) — беларускі арганізатар музейнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменніца Янкі Купалы.
Ядвіга Раманоўская | |
---|---|
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская | |
Род дзейнасці | музеязнаўца, купалазнаўца |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 2011 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Юльян Феліксавіч Раманоўскі |
Маці | Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская |
Дзеці | Жанна Казіміраўна Дапкюнас |
Біяграфія
правіцьНекаторы час жыла ў сям’і Янкі Купалы ў Мінску. Апошняя сустрэча з Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 года ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуіравацца ў Новасібірск[1].
На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы (1960—2002)[2], у тым ліку 26 гадоў (1960—1986) галоўным захавальнікам фондаў музея[3]. Вяла актыўны і паспяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.)[4]. Збірала ўспаміны сучаснікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэнні экспазіцый і выставак філіяла музея ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазіцыі музея (1976), філіяла музея ў Ляўках (1977), музея-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музея «Над ракой Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» Любанскага раёна (1980)[1].
Складальнік альбома «Янка Купала: Жыццё і творчасць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніка перакладаў на 82 мовы краін свету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштовак «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982)[1]. Аўтар і рэцэнзент шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у перыядычным друку (у тым ліку ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосць» і інш.). Кансультавала выданне каталогу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганням Я. Раманоўскай усталяваны мемарыяльныя дошкі, увекавечаны мясціны, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю Я. Купалы[3].
Бібліяграфія
правіць- На радзіму Янкі Купалы: Турысц. схема / Гал. ўпр. геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР; Тэкст Я. Ю. Раманоўская. — Мн., 1972.
- Янка Купала: Жыццё і творчасць, 1882—1942: Альбом / Склалі: І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская; Прадм. М. Лынькова. — Мн., 1972.
- 3 глыбіняў памяці: Пра Уладзіславу Францаўну Луцэвіч // Часопіс «Роднае слова». — 1995. — № 8.
- Мастак з роду Купалы / Газета «Літаратура і мастацтва». — 21 мая 2004 года. — С. 14.
- Яны гадаваліся ў сям’і песняра: Пляменнікі Янкі Купалы. Уладзіслава і Уладзіслаў Раманоўскія // Часопіс «Роднае слова». — 2007. — № 7. — С. 78 — 81.
- Акопы ― творчая калыска Янкі Купалы // Маладосць: Літ.-мастац. і грамад.-паліт. ілюстр. часоп. ― Мн., 2010. ― № 7. ― С. 84―92.
Зноскі
- ↑ а б в Раманоўскія // Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 727 с. — С. 521—522.
- ↑ Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газета «Літаратура і мастацтва». — 27 мая 2011 года. — № 21. — С. 22.
- ↑ а б Раманоўская Ядвіга Раманаўна // Культура : Газета. — 14 мая 2011. — № 20 / 991. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021.
- ↑ Паліна Канога. Вялікі. Беларускі. Таямнічы // Рэспубліка : Газета. — 7 ліпеня 2007. — № 124, 4303. — ISSN 1991-5349.
Літаратура
правіць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
- Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995. — 350 с. ISBN 5-340-0139-1.
- Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
- Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газета «Літаратура і мастацтва». — 27 мая 2011 года. — № 21 Архівавана 25 верасня 2014. — С. 22.
Спасылкі
правіць- У. Кухта. Людзьмі звацца (аб працы над кнігай перакладаў верша «А хто там ідзе?» // sunwise.narod.ru
- Галіна Абакунчык. У Мінску ўшанавалі памяць Янкі Купалы . Радыё «Свабода» (29 чэрвеня 2004). Праверана 28 мая 2013.(недаступная спасылка)