Адкрыць галоўнае меню

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская

(Пасля перасылкі з Ядвіга Раманоўская)

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская (12 ліпеня 1920, Мінск7 мая 2011, Мінск) — беларускі арганізатар музейнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменніца Янкі Купалы.

Ядвіга Раманоўская
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская
Партрэт
Род дзейнасці: музеязнаўца, купалазнаўца
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1920(1920-07-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 мая 2011(2011-05-07) (90 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Юльян Феліксавіч Раманоўскі
Маці: Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская (Луцэвіч)
Дзеці: Жанна Казіміраўна Дапкюнас

БіяграфіяПравіць

Некаторы час жыла ў сям'і Янкі Купалы ў Мінску. Апошняя сустрэча з Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 года ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуавацца ў Новасібірск.[1]

На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы (19602002)[2], у тым ліку 26 гадоў (19601986) галоўным захавальнікам фондаў музея[3]. Вяла актыўны і паспяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.)[4]. Збірала ўспаміны сучаснікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэнні экспазіцый і выставак у філіяла музея ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазіцыі музея (1976), філіяла музея ў Ляўках (1977), музея-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музея «Над ракой Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» Любанскага раёна (1980).[5]

Складальнік альбома «Янка Купала: Жыццё і творчасць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніку перакладаў на 82 мовы краін свету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштоўкаў «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982).[6] Аўтар і рэцэнзент шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у перыядычным друку (у тым ліку ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосць» і інш.). Кансультавала выданне каталогу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганням Я. Раманоўскай усталяваны мемарыяльныя дошкі, ўвекавечаны мясціны, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю Я. Купалы[3].

БібліяграфіяПравіць

  • На радзіму Янкі Купалы: Турысц. схема / Гал. ўпр. геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР; Тэкст Я. Ю. Раманоўская. — Мн., 1972.
  • Янка Купала: Жыццё і творчасць, 1882—1942: Альбом / Склалі: І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская; Прадм. М.Лынькова. — Мн., 1972.
  • 3 глыбіняў памяці: Пра Уладзіславу Францаўну Луцэвіч // Часопіс «Роднае слова». — 1995. — №8.
  • Мастак з роду Купалы / Газета «Літаратура і мастацтва». — 21 мая 2004 года. — С. 14.
  • Яны гадаваліся ў сям'і песняра: Пляменнікі Янкі Купалы. Уладзіслава і Уладзіслаў Раманоўскія // Часопіс «Роднае слова». — 2007. — № 7. — С. 78 — 81.
  • Акопы ― творчая калыска Янкі Купалы // Маладосць: Літ.-мастац. і грамад.-паліт. ілюстр. часоп. ― Мн., 2010. ― № 7. ― С. 84―92.

Зноскі

  1. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521
  2. Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газета «Літаратура і мастацтва». — 27 мая 2011 года. — №21. — С. 22.
  3. 3,0 3,1 Раманоўская Ядвіга Раманаўна // Культура : Газета. — 14 мая 2011. — № 20 / 991.
  4. Паліна Канога. Вялікі. Беларускі. Таямнічы // Рэспубліка : Газета. — 7 ліпеня 2007. — № 124, 4303. — ISSN 1991-5349.
  5. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521—522
  6. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 522

ЛітаратураПравіць

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  • Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с ISBN 5-340-0139-1.
  • Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газета «Літаратура і мастацтва». — 27 мая 2011 года. — №21. — С. 22.

СпасылкіПравіць