Алесь Наўроцкі

(Пасля перасылкі з А. Наўроцкі)

Алесь Наўроцкі (Аляксандр Піліпавіч Наўроцкі; 12 лютага 1937, вёска Давыдаўка, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць - 24 красавіка 2012) — беларускі празаік, паэт.

Алесь Наўроцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 лютага 1937(1937-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2012(2012-04-24) (75 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1954 г. скончыў Бабруйскую школу санітарных фельчараў. Працаваў фельчарам у вёсцы Вышкава Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). Працаваў урачом участковай бальніцы ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёна (1962—1965). На Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве правучыўся год (1976). У 1964 г. прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў СССР, у 1978 г., пратэстуючы супраць прымянення псіхіятрыі ў палітычных мэтах, выйшаў з Саюза пісьменнікаў. У 1981 г. прымацаваны да псіханеўралагічнага дыспансера і пазбаўлены працы ўрача.

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў у друку вершам у 1954 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Неба ўсміхаецца маланкаю» (1962), «Гарачы снег» (1968), «Пакаленні і папялішчы» (1990), кнігі апавяданняў «Валун» (1976).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Алесь Наўроцкі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.