Бурж (фр.: Bourges, лац.: Avaricum Biturigum) — галоўны горад дэпартамента Шэр у Францыі, на рацэ Еўры і Берыйскім канале. Гістарычна — сталіца правінцыі Беры і герцагства Берыйскага. Насельніцтва 72480 жыхароў (1999).

Горад
Бурж
фр.: Bourges
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 68,74 км²[1]
Вышыня цэнтра
169 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
71,2 тыс. чалавек
Часавы пояс
Паштовы індэкс
18000
Афіцыйны сайт
Бурж на карце Францыі
Бурж (Францыя)
Бурж
Бурж (Францыя)
Бурж

Гісторыя правіць

Да прыходу рымлянаў умацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках паселішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н.э. Верцынгетарыг мужна абараняў яго ад Юлія Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыяклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.

Карл Вялікі меў ласку да Буржа і аднавіў яго значэнне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы буржскі біскуп, святы Урсін, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагоддзі. У палітычным дачыненні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў берыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, не мелі ў Францыі супернікаў па багаццю.

На зыходзе Стагадовай вайны Карл VII трымаў у 14221437 гадах у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўніверсітэт, які праіснаваў да Французскай рэвалюцыі. У гэтым універсітэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцый. Менавіта ў Буржы звярнуўся да вучэння Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Бланкі, Луі Блана, Распайля і іншых па справе аб майскім замаху 1848 года.

Выбітныя мясціны правіць

У Буржы захавалася шмат выдатных помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусветнай славай карыстаецца кафедральны сабор св. Стэфана — адзін з найчыстых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагоддзі ўсяго за паўстагоддзе, што па тых часах было вельмі сціснутым тэрмінам. Вітражы сабора — адны з лепшых па захаванасці і якасці выканання. У крыпце — пахавальня герцагаў Берыйскіх. У 1992 г. Буржскі сабор аб’яўлены помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва.

Гарады-пабрацімы правіць

Выбітныя ўраджэнцы правіць

Зноскі

  1. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.

Спасылкі правіць