Мюлуз
Мюлуз (фр.: Mulhouse) — горад у Францыі, найбуйнейшы горад дэпартамента Верхні Рэйн і другі па значнасці горад Эльзаса.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 271,0 тыс. жыхароў (2007).
Этымалогія
правіцьНямецкая назва — Мюльгаўзен (ням. Mülhausen).
Па-нямецку Мюле (ням.: Mühle) перакладаецца як млын. Адсюль і з’явілася назва Мюлуза, дзе стаяў млын паміж некалькімі хатамі (ням.: Haus), якія належалі страсбургскаму абацтву св. Эцьена.
Геаграфія
правіцьГорад размяшчаецца на ўсходзе краіны, амаль на мяжы з Швейцарыяй і Германіяй.
Гісторыя
правіцьПаводле легенды горад быў заснаваны ў 58 годзе да н.э., але першыя пісьмовыя згадкі пра Мюлюз датуюцца XII стагоддзем. Горад быў часткай паўднёвага эльзаскага графства Зундгаў у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1354 па 1515 гады Мюлюз быў часткай Дэкаполіса, аб’яднання дзесяці вольных імперскіх гарадоў у Эльзасе. Горад далучыўся да Швейцарскай Канфедэрацыі ў 1515 годзе, таму, калі ў 1648 годзе паводле Вестфальскага пагаднення ў Зундгаў быў далучаны да Францыі, горад застаўся анклавам у складзе Швейцарыі. Аднак паводле галасавання грамадзян горада 4 студзеня 1798 года горад стаў часткай Францыі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Мюлузе вырабляюцца фарбаваныя тканіны — паркаль, якія раней імпартаваліся са Швейцарыі.
Пасля перамогі Прусіі ў Франка-прускай вайне Мюлюз быў далучаны да Германскай імперыі, як частка тэрыторыі Эльзас-Латарынгія, якая праіснавала з 1870 па 1918 гады. У 1904 годзе каля горада Сернэ было адкрыта буйнае радовішча калія, што спрыяла развіццю ў Мюлузе хімічнай прамысловасці. Горад быў на некаторы час заняты французскімі войскамі 8 жніўня 1914 года ў пачатку Першай сусветнай вайны, але яны былі вымушаныя адступіць праз два дні пасля бітвы пры Мюлюзе.
Развіццё горада базавала ў асноўным спачатку на пашырэнні тэкстыльнай прамысловасці, а затым на хімічнай прамысловасці і машанабудаванні, пачынаючы з сярэдзіны XVIII стагоддзя. Мюлюз доўгі час называлі французскім Манчэстэрам.
У наш час час Мюлуз з’яўляецца буйным прамысловым горадам.
Славутасці
правіць- Музей друку на тканінах
- Музей выяўленчага мастацтва
- Французскі чыгуначны музей
- Музей аўтамабіляў братоў Шлюпф
Сярод экспанатаў чыгуначнага музея цеплавоз CC 65000, электравоз CC 7100 (які ўстанавіў у 1955 годзе абсалютны рэкорд хуткасці на рэйках)[4].
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Анн Брыян, французская біятланістка
- Іаган Генрых Ламберт
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Францыя Архівавана 8 снежня 2011.