Безансон
Безансон (фр.: Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — горад на ўсходзе Францыі, у выгіне ракі Ду, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ду і рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць.
У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.
Гісторыя
правіцьУ старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені секванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліем Цэзарам.
З IV стагоддзя вядомыя безансонскія біскупы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Да 1654 года заставаўся вольным горадам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Безансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, у той час, калі адзін з мясцовых жыхароў, Антуан Перэна дэ Гранвела, кіраваў знешняй палітыкай імперыі.
Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў па загаду Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Себасцьенам Ле Прэтрам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; у 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак агулам твор Ле Прэтра дайшоў да цяперашняга часу ў добрым стане.
У 1671 годзе ў Безансон пераехаў з горада Доль Універсітэт Франш-Кантэ, адкрыты яшчэ ў XV стагоддзі як «універсітэт Дзвюх Бургундый».
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіравання Франш-Кантэ.
У канцы XVIII стагоддзя ўцекачы з Швейцарыі заклалі асновы прамысловасці Безансона. У XIX стагоддзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам.
Тут нарадзіліся: паэт Віктор Гюго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазеф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плануаз.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіць- Aqabat Jaber[d], Дзяржава Палесціна (2010)[10]
- Douroula Department[d], Буркіна-Фасо (1985)
- Man[d], Кот-д’Івуар (1991)[10]
- Matsumae[d], Японія (2011)[10]
- Бельска-Бяла, Польшча (1993)[10]
- Бістрыца, Румынія (1990)[10]
- Куапіа, Фінляндыя (1986)[10]
- Нёўшатэль, Швейцарыя (1975)[10]
- Павія, Італія (1964)[10]
- Фрайбург, Германія (1959)[10]
- Хадэра[d], Ізраіль (1964)[10]
- Хадэрсфілд, Вялікабрытанія (1955)[10]
- Цвер, Расія (1996)[10]
- Шарлатсвіл[d], ЗША (2006)[10]
- Эмполі, Італія
Славутасці
правіць- Безансонская крэпасць — уключае ў сябе цытадэль, гарадскія сцены і форт Грыфон. У 2008 годзе абвешчана ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай спадчыны ў ліку 13 іншых умацаванняў Вабана.
Вядомыя асобы
правіць- Віктор Гюго — французскі пісьменнік
- браты Люм’ер — вынаходнікі кінематографа
Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Les villes partenaires
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безансон
- Афіцыйны сайт