Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан

Себасцьен Ле Прэтр, маркіз дэ Вабан (фр. Sébastien Le Prestre, marquis de Vauban; 15 мая 1633 — 30 сакавіка 1707) — выбітны ваенны інжынер свайго часу, маршал Францыі, пісьменнік. Пабудаваныя ім крэпасці абвешчаныя Сусветнай спадчынай чалавецтва. Ганаровы член Французскай АН (1699). На ваеннай службы з 1651, удзельнічаў у 53 паходах, 104 баях, кіраваў аблогай 53 крэпасцяў, пабудаваў 33 новыя і перабудаваў звыш 300 старых крэпасцяў.

Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан
Sébastien Le Prestre de Vauban
Маршал Вабан з рубцом на левай шчацэ, які застаўся пасля ранення пры аблозе Дуэ. Карціна пэндзля Гіацынта Рыго, XVII стагоддзе.
Род дзейнасці ваенны інжынер, маршал Францыі
Дата нараджэння 15 мая 1633(1633-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1707(1707-03-30) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Charlotte Le Prestre de Vauban[d]
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Фартыфікаваны Себасцьенам Ле Прэтрам горад Нёф-Брызак.

Распрацаваў метад паступовай атакі крэпасцяў з дапамогай стварэння паралеляў, які ўжываўся да 20 ст. Упершыню ўжыў гэты метад атакі ў 1673 годзе пры аблозе крэпасці Маастрыхт. Увёў паняцце артылерыйскай атакі, пры якой агонь вёўся не па асаджаных у горадзе, а па абаронцах умацаванняў. Быў адным з заснавальнікаў тэорыі мінападрыўной справы, стварыў першыя сапёрныя і мінныя роты, заснаваў корпус ваенных інжынераў (1676). З 1677 кіраваў усімі інжынернымі работамі ў Францыі, акружыў яе колам крэпасцяў, якія адыгралі значную ролю ў наступных войнах. Пакінуў вялікую колькасць прац па ваенных, інжынерных і эканамічных пытаннях.

Зноскі

Спасылкі правіць