Адкрыць галоўнае меню

Вольны горад, Свабодны горад (ням.: Freie Stadt) — самастойнае тэрытарыяльна-палітычнае ўтварэнне.

ГісторыяПравіць

У Свяшчэннай Рымскай імперыі ў адрозненне ад імперскага горада быў вызвалены ад платы падатакаў імператару (кайзеру), але таксама быў абавязаны браць удзел у абароне краіны і выстаўляць салдатаў для ўдзелу ў крыжовых паходах.

Такія гарады набылі амаль усе правы дзяржаўнай улады: фарміраваць войскі, спаганяць падаткі, часам вышэйшага суда. Вольныя гарады знаходзіліся ў залежнасці ад імператара і па прававым становішчы набліжаліся да імперскіх гарадоў. Вольнымі гарадамі былі ці афіцыйна з'яўляюцца, напрыклад: Кёльн, Майнц (да 1462 года), Аўгсбург і Базель.

Пасля распаду I Рэйха некалькі такіх гарадоў — Любек, Гамбург, Брэмен і Франкфурт-на-Майне — заставаліся вольнымі (суверэннымі ў сэнсе міжнароднага права) гарадамі.

XX стагоддзеПравіць

У XX стагоддзі вольнымі гарадамі былі Данцыг (19201939) і Фіумэ (19201924), якія кіраваліся Лігай Нацый, Мемель (1922), Парыж (лета 1940 г.).

Некаторыя з сярэднявечных свабодных гарадоў, як, напрыклад, Гамбург, да гэтага часу захоўваюць гэту назву. Гарады Гамбург і Брэмен (разам з Брэмерхафен), як найбольш буйныя сярод сучасных «вольных» гарадоў, маюць палітыка-прававы статус землі ФРГ.

Гл. таксамаПравіць