Порта-франка
Порта-франка (італ.: porto franco — свабодны порт) — порт (або яго пэўная частка, порта-франкаўская зона), які карыстаецца правам бязмытнага ўвозу і вывазу тавараў. Порта-франка не ўваходзіць у склад мытнай тэрыторыі дзяржавы. Часта ствараецца пры стварэнні новага порта з мэтай прыцягнення грузаў і павелічэння тавараабароту. Большасць міжнародных аэрапортаў маюць аналагічныя зоны, хоць яны, як правіла, называюцца інтэрнацыянальнай ці мытнай зонамі (гл. таксама duty free).
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Порта-франка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.