2-я армія (Германская імперыя)
2-я а́рмія (ням.: 2. Armee / Armeeoberkommando 2 / A.O.K. 2) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
2. Armee 2 Армія | |
---|---|
ням.: 2. Armee | |
Гады існавання | 1914—1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Гісторыя
правіцьБыла сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе IIІ Армейскай Інспекцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта. Галоўнай задачай арміі, згодна с планам Шліфена, была падтрымка манёўра 1-ай арміі з мэтай абкружыць левы фланг французскай арміі каля Парыжу. 20 жніўня 2-ая армія аблажыла і 25 жніўня ўзяла ланцуг крэпасцяў вакол Намюра і ваявала супраць французскай 5-ай арміі пад камандаваннем генерала Шарля Ланрэзака ў бітвах пры Шарлеруа 23 — 24 жніўня 1914 года і пры Санкт-Квенціне 29 — 30 жніўня 1914 года.
2-я армія несла асноўны цяжар атацы саюзнікаў у бітве на Соме. З часам яна ўзмацнілася да такой ступені, што было прынята рашэнне падзяліць яе на дзве досыць магутных арміі. Такім чынам, 19 ліпеня 1916 года з правага (паўночнага) крыла 2-й арміі была сфармавана 1-я армія. Былы камандзір 2-й арміі генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў прыняў камандаванне 1-й арміяй, а 2-я армія атрымала новага камандуючага генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца. Фон Гальвіц таксама быў прызначаны камандзірам Групы армій Гальвіца, каб каардынаваць дзеянні абедзвюх армій на Соме.
У канцы вайны 2-я Армія ўваходзіла ў Групу армій Рупрэхта Баварскага.
Баявы склад на 1914 год
правіць- Гвардзейскі Корпус (Генерал ад інфантэрыі Карл фон Платэнберг)
- VII Корпус (Генерал ад кавалерыі Карл фон Айнэм)
- X Корпус (Генерал ад інфантэрыі Ота фон Эміх)
- Гвардзейскі рэзервовы корпус (Генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц)
- VII Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Ханс фон Цвел)
- X Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Гюнтэр фон Кірхбах)
Камандуючыя
правіць- генерал-палкоўнік Карл фон Бюлаў (1914)
- генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў (1916)
- генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (1916)
- генерал ад кавалерыі Георг фон дэр Марвіц (1916—1918)
- генерал ад інфантэрыі Адольф фон Карлавіц (1918)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1.