Георг фон дэр Марвіц

Гео́рг фон дэр Ма́рвіц (ням.: Georg von der Marwitz; 7 ліпеня 1856, Штольп, правінцыя Памеранія, каралеўства Прусія (цяпер — Слупск, Паморскае ваяводства, Польшча) — 27 кастрычніка 1929) — германскі ваенны дзеяч, кавалерыйскі генерал, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Георг фон дэр Марвіц
ням.: Georg von der Marwitz

Нараджэнне 7 ліпеня 1856(1856-07-07)
Смерць 27 кастрычніка 1929(1929-10-27) (73 гады)
Імя пры нараджэнні ням.: Georg Cornelius Adalbert von der Marwitz
Бацька Adalbert von der Marwitz[d][2]
Маці Maria Anna Henrichsdorff[d][2]
Дзеці Hans-Georg von der Marwitz[d] і Irma von der Marwitz[d][2]
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Гады службы 18751919
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Германская імперская армія
Званне
Генерал кавалерыі
Генерал кавалерыі
Генерал кавалерыі
Камандаваў XXXVIII рэзервовы корпус
VI корпус
2-я армія
5-я армія
Бітвы Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Ордэн «За заслугі перад Прускай каронай»
Ордэн «За заслугі перад Прускай каронай»
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Чырвонага арла Вялікі крыж
Ордэн Чырвонага арла Вялікі крыж
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Георг фон дэр Марвіц уступіў у германскую армію ў 1875 годзе. У 18831886 гадах наведваў Ваенную акадэмію, да 1900 года камандаваў пяхотным палком, затым служыў начальнікам штаба XVIII корпуса. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны знаходзіўся на пасадзе генерал-інспектара кавалерыі.

Першая сусветная вайна правіць

З пачаткам вайны ў 1914 годзе служыў на Заходнім фронце, камандаваў нямецкімі войскамі ў бітве пры Халене. Пасля гэтага быў пераведзены на Усходні фронт, атрымаў камандаванне над зноў сфармаваным XXXVIII рэзервовым корпусам, які прыняў удзел у Мазурскай бітве зімой 1915 года. Затым быў пераведзены на поўдзень, дзе кіраваў баявымі аперацыямі супраць рускіх войскаў сумесна з аўстра-венгерскай арміяй. 7 сакавіка 1915 года быў узнагароджаны вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі — ордэнам «Pour le Mérite».

Акрыяўшы пасля хваробы восенню 1915 года, працягнуў службу на Заходнім фронце ў якасці камандзіра VI корпуса. Знаходзіўся на Усходнім фронце падчас Брусілоўскага наступу летам 1916 года.

З 6 кастрычніка 1916 годаад'ютант кайзера Вільгельма II. У снежні 1916 года пакінуў гэты пост і прыняў камандаванне 2-й арміяй на Заходнім фронце.

У лістападзе 1917 года камандаваў нямецкімі войскамі ў бітве пры Камбрэ, першай у гісторыі бітве, у якой у масавай колькасці былі задзейнічаныя танкі.

З верасня 1918 года камандаваў 5-й арміяй, кіраваў германскімі войскамі ў Сен-Міельскай аперацыі.

Пасля вайны правіць

Пасля заканчэння вайны выйшаў у адстаўку. Памёр 27 кастрычніка 1929 года ва ўзросце 73 гадоў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура правіць