Ордэн Мяча

ваенны ордэн Швецыі

Ордэн Мяча (шведск.: Svärdsorden) — дзяржаўная ўзнагарода Каралеўства Швецыя.

Ордэн Мяча
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва шведск.: Svärdsorden
Краіна
Тып рыцарскі ордэн[d], ваенная ўзнагарода[d] і ордэн[d]
Дата заснавання 23 лютага 1748
Статус уручаецца
Старэйшая ордэн Серафімаў
Малодшая ордэн Палярнай зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Ордэн быў заснаваны ў 1522 годзе каралём Густавам I Вазам[1], адноўлены 23 лютага 1748 года Фрэдрыкам I і пацверджаны каралём Адольфам Фрэдрыкам. 26 лістапада 1798 года кароль Густаў IV Адольф даў ордэну новы статут.

Ордэнам мяча ўзнагароджваліся толькі іыя, хто праславіўся ў ваеннай справе, і колькасць яго кавалераў ордэнскім статутам не вызначалася. Ордэн мяча спачатку меў дзве ступені. У 1772 годзе кароль Густаў III усталяваў яшчэ адну, вышэйшую, ступень ордэна — Вялікі крыж. У 1788 годзе Густаў III заснаваў новы знак адрознення ордэна — крыж з замест брошкі ў выглядзе мяча, які ўручаўся толькі тым, хто атрымаў над непрыяцелем знакамітую перамогу.

У цяперашні час ордэн мяча падзелены на шэсць ступеняў: пяць з іх прызначаны для ўзнагароджання афіцэраў, а шостая, «Ваенны крыж», уручаецца ніжнім воінскім чынам (заснаваны ў 1850 годзе). Ордэн таксама мае медаль заслуг (заснавана ў 1850 годзе). Вялікім крыжам і крыжам камандора I класа ўзнагароджваюцца толькі генералы і палкоўнікі, крыжамі камандора і рыцара I класа — выключна за ваенныя подзвігі. Ордэн мяча ступені рыцара ўручаецца афіцэрам у мірны час за выслугу 20 гадоў у афіцэрскім чыне, у ваенны час — у скарочаныя тэрміны, параненым гэты знак адрознення ўручаецца без пэўнага тэрміну.

Для кавалераў дзвюх вышэйшых ступеняў ордэна існавала асаблівае ордэнскае адзенне, якое яны апраналі ва ўстаноўлены дзень ордэнскага свята, пры ўзвядзенні ў камандорскую годнасць і ў іншых урачыстых выпадках.

З 1974 года каб забяспечыць «роўнасць усіх грамадзян Швецыі», падараванне каралеўскіх ордэнаў адбываецца толькі сярод членаў Шведскага Каралеўскага Дома, а таксама замежнікаў за намаганні на карысць Швецыі і яе інтарэсаў.

Усе мінулыя дзесяцігоддзі нямала прадстаўнікоў грамадскасці лічылі дадзенае правіла несправядлівым у адносінах да шведскіх грамадзян.

Дзякуючы подпісам, сабраным шведскім Фалерыстычным таварыствам, з 2018 года ў міжпарламенцкім камітэце абмяркоўвалася пытанне аб аднаўленні ўзнагароджання грамадзян Швецыі.

Ідэя аб узнагароднай рэформе была падтрымана станоўчымі водгукамі ад 81-га ведамства, навучальных устаноў, устаноў навукі і культуры, грамадскіх арганізацый.

19 красавіка 2022 года ўрад Швецыі ўнёс у Рыксдаг 51-старонкавы законапраект N 2021/22:232, які прадугледжвае рэформу ўзнагароднай сістэмы краіны.

Згодна з законапраектам будзе ўстаноўлена ўзнагароджанне ваенных — Каралеўскім ордэнам мяча, дзяржслужачых — Каралеўскім ордэнам Палярнай зоркі і прыватных асоб — Каралеўскім ордэнам Вазы.

15 чэрвеня 2022 года Рыксдаг Швецыі пасля чатырохгадзіннага абмеркавання практычна аднагалосна зацвердзіў закон N 2021/22:232, унесены 19 красавіка 2022 года ўрадам Швецыі аб рэформе ўзнагароднай сістэмы краіны.

Кандыдатуры на ўзнагароджанне будуць разглядацца спецыяльнай камісіяй Шведскай Каралеўскай акадэміі навук і зацвярджацца ўрадам.

Ступені

правіць

Ордэн мае пяць ступеняў:

  •   — Камандор Вялікага Крыжа (Камандор з ланцугом) (KmstkSO) (з 1772)
  •   — Камандор I класа (KSO1kl)
  •   — Камандор (KSO) (з 1873)
  •   — Рыцар I класа (RSO1kl)
  •   — Рыцар (RSO) (з 1889)

Да ордэна таксама адносяцца:

  • Рыцар Вялікага крыжа I класса (RmstkSO1kl) (з 1788)
  • Рыцар Вялікага крыжа (RmstkSO) (з 1814)
  • Ваены крыж (Svm) (з 1850)
  • Залаты медаль заслуг (SvGM) (з 1875)
  • Срэбраны медаль заслуг (SvSM) (з 1850)

Колькасць кавалераў Вялікага крыжа і камандораў I класа была абмежавана — 24 чалавекі, не лічачы замежнікаў, узведзеных у гэтую годнасць.

Знакі ордэна

правіць
Камандор Вялікага Крыжа

Залаты, пакрыты з абодвух бакоў белай эмаллю, крыж мальтыйскага тыпу, плечы якога размешчаны па дыяганалі, з шарыкамі на канцах. У цэнтры, пакрыты сіняй эмаллю медальён, на якім вертыкальна стаіць, вастрыём уверх, меч, акружаны трыма шведскімі каронамі. З адваротнага боку крыжа такі ж медальён, на якім вертыкальна, вастрыём уверх, шпага, якая пранізвае лаўровы вянок, над якім па дузе надпіс PRO PATRIA («за Айчыну»). Усе выявы на медальёнах — залатыя. Паміж бакамі крыжа — залатыя шведскія кароны і залатыя ж, пакрытыя сіняй эмаллю, мячы (па два зверху і знізу і па адным па баках), перавітыя залатой стужкай. Крыж падвешаны да залатой каралеўскай кароны.

Зорка Вялікага крыжа — вялікі, срэбны, мальтыйскага тыпу крыж з шарыкамі на канцах. Паміж бакамі крыжа срэбраныя прамяні (ромбы), па-над якімі залатыя шведскія кароны. У цэнтры зоркі — залаты, пакрыты сіняй эмаллю медальён з мячом і трыма каронамі.

Ланцуг Вялікага крыжа складаецца з 18 звёнаў: 9 перавітых стужкай мячоў і 9 картушаў.

Стужка — жоўтая з вузкімі блакітнымі палоскамі па краях.

Кавалеры Вялікага крыжа носяць знак на шырокай стужцы праз правае плячо і зорку на левым баку грудзей. У асабліва ўрачыстых выпадках знак носіцца на ланцугу.

Камандор I класа

Такі ж крыж, некалькі меншага памеру, носіцца на вузкай стужцы на шыі.

Зорка — такая ж, як у ступені Вялікага крыжа, але без карон і прамянёў (ромбаў).

Камандор

Такі ж, як у камандора I класа, крыж, носіцца на вузкай стужцы на шыі.

Рыцар I класа

Такі ж крыж, але яшчэ больш меншага памеру і без мячоў па баках і знізу крыжа і без стужкі, якая іх абвівае. Носіцца на вузкай стужцы на грудзях (у пятліцы).

Рыцар

Такі ж, як у рыцара I класа, крыж, але не залаты, а срэбраны. Носіцца на вузкай стужцы на грудзях (у пятліцы).

Рыцар Вялікага Крыжа (у двух ступенях)

Такі ж, як у рыцара I класа, носіцца на вузкай стужцы на шыі. Да крыжа старэйшай ступені (I класа) належыць брошка ў выглядзе мініяцюрнага мяча, носіцца на левым баку грудзей (яе можна ўбачыць на парадных партрэтах Аляксандра I, М. Б. Барклая дэ Толі і інш.); да крыжа малодшай ступені — брошка ў выглядзе двух перакрыжаваных мячоў, гэтак жа носіцца на левым баку грудзей.

Вялікім рыцарскім крыжам маглі ўзнагародзіць толькі ў ваенны час (войны з Расіяй) 1788—1790 і 1808—1809), Напалеонаўскай Францыяй (1805—1810 і 1813—1814), Даніяй (1808—1809). Выключэннем былі ўзнагароджанні Эжэна дэ Багарнэ (1823), Напалеона III (1861) і Карла Густава Манэргейма (1942). Вялікім рыцарскім крыжам I класа ўзнагароджвалі вышэйшых афіцэраў пачынаючы з камандзіра дывізіі, Вялікім рыцарскім крыжам — палкавых афіцэраў, пачынаючы з камандзіра батальёна.

Ваенны крыж

Срэбраны крыж, ідэнтычны рыцарскаму, але без эмалі (эмаллю пакрыты толькі медальён з асабовага боку). Носіцца на вузкай стужцы на грудзях (у пятліцы).

Медалі ордэна

Залаты або срэбраны, увянчаны каралеўскай каронай, дыск. З добрага боку: па вонкаваму боку па акружнасці надпіс KONUNG OCH FÄDERNESLAND («Кароль і Айчына»), а ў цэнтры меч і тры кароны (як на асабовым медальёне ордэна). З адваротнага боку: прамы надпіс у тры рады FÖR / KRIGSMANNA / FÖRTJENSTER. Носіцца гэтак жа на вузкай стужцы на грудзях.

Ілюстрацыі

правіць

Зноскі

  1. Меча орден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура

правіць
  • Per Nordenvall. Kungliga Serafimerorden: 1748—1998. — Kungl. Maj:ts orden. — Stockholm, 1998. — P. 45—55. — 654 p. — ISBN 91-630-6744-7.
  • Гаврилова Л. М., Левин С. С. Европейские ордена в России. Конец XVII — начало XX века. — М.: АРТ-РОДНИК, 2007. — С. 224—225. — 232 с., прил. 64 с. — ISBN 978-5-9794-0029-7.
  • Спасский И. Г. Иностранные и русские ордена до 1917 года / Ил. художник В. Трофимов. — СПб.: Издательство «Дорваль» ТОО «Бриз» совместно с АО «Лига», 1993. — 196 с. — ISBN 5-8308-0042-x.
  • Maximilian Gritzner. Handbuch der Ritter- und Verdienstorden aller Kulturstaaten der Welt. — Leipzig, 1893. — 618 с.

Спасылкі

правіць