Ганс Карл Адо́льф фон Ка́рлавіц (ням.: Hans Carl Adolph von Carlowitz; 25 сакавіка 1858, г. горад Рыза(англ.) бел., Каралеўства Саксонія9 ліпеня 1928, г. горад Харта(англ.) бел.) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Адольф фон Карлавіц
ням.: Hans Carl Adolph von Carlowitz
Adolph von Carlowitz (1858-1922).jpg
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 25 сакавіка 1858(1858-03-25)[1][2]
Смерць 9 ліпеня 1922(1922-07-09)[1] (64 гады) ці 9 ліпеня 1928(1928-07-09)[2] (70 гадоў)
 
Ваенная служба
Гады службы 18791919
Прыналежнасць Flag of Saxony.svg Саксонія
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Род войскаў Royal Saxon Army[d]
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў Рэзервовы XXVIІ корпус
12-я рэзервовая дывізія
Рэзервовы ІІІ корпус
XІX корпус
9-я армія
2-я армія
Бітвы Першая сусветная вайна
 
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ваенны ордэн Святога Генрыха

БіяграфіяПравіць

Перад вайной займаў пасаду саксонскага ваеннага міністра. Неўзабаве пасля пачатка Вайны, 24 жніўня 1914 года пакінуў міністэрства і быў прызначаны камандзірам ХХVII рэзервовага корпуса. Аднак ужо 28 кастрычніка быў адкліканы ў Дрэздэн і яму даручана зноў узначаліць міністэрства. 30 лістапада 1914 года ён зноў вярнуўся ў дзеючую армію, на гэты раз на пасаду камандзіра 12-й рэзервовай дывізіі. 20 красавіка 1915 года ён у трэці раз быў пастаўлены на чале Ваеннага міністэрства Саксоніі. З 21 жніўня 1916 года камандзір III рэзервовага, з 8 жніўня 1917 года — XIX АК (2-га Каралеўскага Саксонскага корпуса). 29 ліпеня 1917 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Merite, а 25 мая 1918 года атрымаў да яго дубовыя галіны.

7 жніўня 1918 года ён ўзначаліў 9-ю, а 22 верасня 1918 года — 2-ю армію. 13 лістапада 1918 года армія была расфармаваная.

Зноскі

СпасылкіПравіць