49-я радыётэхнічная брыгада
49-я радыётэхні́чная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Мінск.
49-я радыётэхнічная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1932 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | штаб — Мінск |
Гісторыя
правіцьу жніўні 1932 года ў Гомелі быў сфарміраваны 11-ы Гомельскі асобны батальён паветранага назірання, абвяшчэння і сувязі (ПНАС), ён вёў паветраную разведку ўздоўж заходняй Дзяржаўнай граніцы СССР. У маі 1941 года ён перайшоў у падпарадкаванне камандуючаму часткамі Кобрынскага брыгаднага раёна ППА.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў начны час было выяўлена больш за 13 тысяч паветраных мэтаў. Дзякуючы дадзеным пнасаўцаў агнём зенітнай артылерыі і знішчальнай авіяцыі ППА былі збітыя 944 самалёта і 24 аэрастата праціўніка. Акрамя таго, за гады вайны асабовым складам часці было адноўлена і адрамантавана каля 9 700 кіламетраў ліній сувязі.
29 красавіка 1949 года батальён быў перафарміраваны ў 11-ы асобны радыётэхнічны батальён ПНАС, яшчэ праз год яго ўпраўленне, рота ўпраўлення, вучэбная рота і падраздзяленні абслугоўвання перадыслакаваліся ў Мінск. Неўзабаве батальён быў перафарміраваны ў 49-ы радыётэхнічны полк.
У 1967 і 1973 гадах за высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, высокую воінскую дысцыпліну гэтая воінская часць узнагароджвалася пераходным Чырвоным сцягам ваеннага савета 2-й асобнай арміі ППА.
1 ліпеня 2009 года воінская часць была перафарміравана ў 49-ю радыётэхнічную брыгаду. Сёння яна ажыццяўляе радыёлакацыйную разведку паветранай прасторы паўночнай і паўночна-заходняй частцы Беларусі, а таксама неба над Мінскам. А асноўная задача асабовага складу — прадастаўленне інфармацыі для падраздзяленняў ВПС і войскаў ППА.
Спасылкі
правіць- ОХРАНЯЯ ВОЗДУШНЫЕ ГРАНИЦЫ (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (1 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017.