116-я штурмавая авіяцыйная база

116-я гвардзе́йская Ра́дамская Чырвонасцяжная штурмава́я авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Ліда.

116-я штурмавая авіяцыйная база
Нарукаўны знак 116-й ШАБ
Гады існавання з 2010
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Заходняе аператыўнае камандванне ВПС і войскаў СПА
Тып авіяцыйная база
Дыслакацыя Ліда
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі палкоўнік Аляксандр Караў[1]

Гісторыя правіць

Часць была сфармавана як 563-і знішчальны авіяцыйны полк двухэскадрыльнага складу на падмаскоўных аэрадромах Раменскае і Клін з 12 па 17 верасня 1941 года. На ўзбраенні палка былі самалёты І-16 і МІГ-3.

17 верасня 1941 года 563-і ЗАП сышоў з месца фармавання, увайшоў у склад 2-й рэзервовай авіяцыйнай групы і перакінуты ў раён Волхаў. 7 кастрычніка 1941 года 563-і ЗАП атрымаў два МІГ-3 са 158-га знішчальнага палка, які адыходзіў у тыл, і на 19 кастрычніка 1941 года налічваў у сваім складзе 4 самалёта МІГ-3 і 7 самалётаў І-16.

У канцы студзеня 1942 года 563-ы ЗАП выведзены на перафармаванне, да красавіка 1942 года перанавучаны і ўкамплектаваны знішчальнікамі Як-1. З 13 красавіка 1942 года полк дзейнічаў на Бранскім фронце. У чэрвені 1942 года 563-ы ЗАП базаваўся ў Арлоўскай вобласці. Пасля даўкамплектавання 563-і ЗАП дзейнічаў на Варонежскім фронце ў раёне Касторнага.

З канца лета 1942 года 563-і ЗАП удзельнічаў у абароне Сталінграда, дзейнічаючы над ім, а таксама ў раёнах Котлубань, Ерзаўка. На ліку палка першы збіты савецкімі лётчыкамі 22 верасня 1942 года над Котлубанню Henschel Hs-129. У баях за Сталінград полк ажыццявіў 110 паветраных баёў, збіў 57 самалётаў праціўніка ў паветры і штурмавымі дзеяннямі знішчыў на аэрадромах 9 самалётаў праціўніка. 9 сакавіка 1943 года 563-ы ЗАП перабазаваўся пад Курск, і адкуль дзейнічаў падчас бітвы на Курскай дузе.

3 верасня 1943 года ператвораны ў 116-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк.

8 кастрычніка 1943 года 116-ы ЗАП быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У лютым 1945 года за прыкрыццё наземных войскаў і паспяховае выкананне задач па авалоданні польскім горадам Радам) 116-му ЗАП было прысвоена ганаровае найменне «Радамскі».

Падчас вайны лётчыкі палка ўдзельнічалі ў 519 паветраных баях, з іх 194 групавых, збілі 316 самалётаў праціўніка; полк страціў 62 лётчыка і 105 самалётаў.

У 1982 годзе 116-ы гв. ЗАП перавучыўся на найновы баявы авіяцыйны комплекс Су-24. Баявая моц палка павялічылася больш чым ў тры разы.

У сувязі з падпісаннем дамовы аб скарачэнні звычайных узбраенняў у Цэнтральнай Еўропе і працэсам перабудовы ў СССР, у ліпені — жніўні 1989 года полк быў перабазаваны з аэрадрома Бранд на аэрадром Рось у Беларусі. У Беларускую вайсковую акругу 116 гв. ЗАП прыбыў у складзе трох эскадрылляў па 10 Су-24М у кожнай. Полк увайшоў у склад 1-й гвардзейскай бамбавальнай дывізіі.

У ліпені 1992 года полк увайшоў у склад ВПС РБ, асабовы склад прыняў прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь.

Падчас рэформы ВПС РБ 116-й гв. ЗАП быў перафармаваны ў 116-ю гвардзейскую бамбавальную авіяцыйную базу з захаваннем усіх узнагарод і ганаровых найменняў.

У ліпені 1994 у склад авіябазы была ўключана выведвальная эскадрылля на самалётах Су-24МР, з расфармаванага 10-га АРАПпа са Шчучына. З прыбыццём эскадрыллі Су-24МР, 2-я бамбавальная эскадрылля была расфармавана, і гэта эскадрылля стала 2-й АЭ 116-й гв. авіябазы, а сама база была пераназвана ў 116-ю гвардзейскую бамбавальна-разведвальную авіяцыйную базу.

У ліпені 2010 года 116-я гв. БРАБ была расфармавана. У Лідзе шляхам аб’яднання 116-й БРАБ і 206-й штурмавой авіябазы была сфармавана 116-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная база з захаваннем узнагарод і ганаровых найменняў 116-й БРАБ. Да наяўных у Лідзе Су-25 з Расіі пераляцела частка Су-24М.

У лютым 2012 года міністэрства абароны Беларусі абвясціла пра рашэнне зняць усе самалёты Су-24М/МР з узбраення ВПС і СПА Беларусі. Выдаткі на падтрыманне лётнай гатовасці Су-24 былі прызнаны неапраўдана вялікімі. Такім чынам у наш час 116 гвардзейская штурмавая авіяцыйная база эксплуатуе толькі штурмавікі Су-25 і Су-25УБ[2].

Лідскі аэрадром правіць

Вайсковая часць дыслакуецца ў Лідзе з 1993 года пасля вываду з Лідскага аэрадрома 1-й Гвардзейскай Сталінградскай Чырвонасцяжнай штурмавой авіяцыйнай дывізіі[3].

Будаўніцтва аэрадрома пачалося ўлетку 1912 года, а авіяцыйны атрад, які меў статут «Адмысловага прызначэння», пачаў фармавацца ў снежні 1913 года і прызначаўся для авіяцыйнай падтрымкі кавалерыйскіх часцей падчас рэйдаў па тылах праціўніка. Праўда, першыя самалёты прызямліліся ў Лідзе яшчэ ў летнія месяцы 1913-га, калі лётчыкі Гродзенскага крэпастнога авіяатрада праляцелі па маршруце Гродна— Баранавічы— Ліда— Гродна і зрабілі прыпынак на недабудаваным лётным полі[4].

Здарэнні правіць

12 чэрвеня 2012 года падчас выканання планавых палётаў на тэрыторыі авіяцыйнага палігона адбылося крушэнне знішчальніка Су-25. Загінуў пілот — начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі авіябазы вайсковы лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 1975 года нараджэння[5].

30 верасня 2014 года пры правядзенні планавых палётаў яшчэ адзін Су-25 разбіўся ў Лідскім раёне. Лётчык катапультаваўся. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода.

19 мая 2021 года пацярпеў катастрофу Як-130, экіпаж у складзе гвардыі маёра Андрэя Нічыпарчыка і гвардыі лейтэнанта Мікіты Куканенкі загінуў. Прычынай катастрофы з’явілася тэхнічная няспраўнасць і, як следства, страта кіравання. Каб пазбегнуць ахвяр сярод насельніцтва (палёт выконваўся над горадам) лётчыкі адводзілі самалёт ад жылых дамоў. Для бяспечнага катапультавання экіпажу не хапіла вышыні[6].

Зноскі