Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Генеральны штаб Рэспублікі Беларусь)
Генера́льны штаб Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь — цэнтральны орган ваеннага кіравання, які ажыццяўляе аператыўнае кіраванне Узброенымі Сіламі, арганізуе ўзаемадзеянне і каардынуе дзейнасць Узброеных Сіл, іншых войск, органаў дзяржаўнай бяспекі, вайсковых фарміраванняў, створанных ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па выкананні задач у галіне абароны краіны.
Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Генштаб УС | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 21 снежня 2001 |
Папярэдняе ведамства | Галоўны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Вышэйшае ведамства | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | г. Мінск, вул. Камуністычная, 1 |
Цяперашні начальнік | пасада вакантна |
Ключавы дакумент | Палажэнне аб Генеральным штабе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Структура
правіць- Галоўнае аператыўнае ўпраўленне
- Галоўнае разведвальнае ўпраўленне
- Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне
- Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
- Упраўленне сувязі
- Упраўленне тэррытарыяльнай абароны
- Упраўленне інжынерных войск
- Упраўленне ракетных войск і артылерыі
- Упраўленне радыёэлектроннай барацьбы
- Упраўленне радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і экалогіі
- Сёмае ўпраўленне
- Навігацыйна-тапаграфічнае ўпраўленне
- Арганізацыйны аддзел
- Восьмае ўпраўленне
- Фінансавы аддзел
Начальнікі
правіць- Мікалай Паўлавіч Чуркін (1992—1994)
- Леанід Сямёнавіч Мальцаў (1994—1995)
- Аляксандр Пятровіч Чумакоў (1995—1997)
- Міхаіл Фёдаравіч Казлоў (1997—2001)
- Сяргей Пятровіч Гурулёў (2001—2009)
- Пётр Мікалаевіч Ціханоўскі (2009—2013)
- Алег Аляксеевіч Белаконеў (2014—2019)
- Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (2020—2021)
- Віктар Уладзіміравіч Гулевіч (2021—2024)
- Павел Мікалаевіч Муравейка (з 2024)
Спасылкі
правіць- Палажэнне аб Генеральным штабе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Архівавана 3 жніўня 2016. (руск.)