Пётр Мікалаевіч Ціханоўскі

беларускі военачальнік, генерал-маёр

Пётр Мікала́евіч Ціхано́ўскі (нар. 8 ліпеня 1958, в. Сідараўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі военачальнік, намеснік Генеральнага секратара АДКБ, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусьпершы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 20092013 гадах, генерал-маёр (2003).

Пётр Мікалаевіч Ціханоўскі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1958(1958-07-08) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Гады службы 19802013
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў Начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» II ступені
У адстаўцы з снежня 2013

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя С. М. Кірава з адзнакай (1980), Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе з адзнакай (1991), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з адзнакай (1999).

Службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра роты, начальніка штаба мотастралковага батальёна, намесніка начальніка штаба мотастралковага палка, з 1991 года на пасадах старшага афіцэра, начальніка аператыўнага аддзялення штаба танкавай арміі, старшага афіцэра і начальніка групы планавання аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, намесніка начальніка аддзела аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З 1999 года займаў пасаду намесніка начальніка аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Далей праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка Галоўнага штаба Узброеных Сіл — начальніка аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба, першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у снежні 2009 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Па сумяшчальніцтве са снежня 2010 года па май 2012 года, з’яўляўся начальнікам Аб’яднанага штаба АДКБ.

У снежні 2013 года звольнены ў запас па дасягненню гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе.

З сакавіка 2014 па сакавік 2015 — кансультант вышэйшага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У лютым 2018 года прызначаны на пасаду намесніка генеральнага сакратара АДКБ.

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.

Жанаты, дзве дачкі.

Спасылкі

правіць