Віктар Уладзіміравіч Гулевіч

беларускі военачальнік

Ві́ктар Уладзі́міравіч Гуле́віч (нар. 14 мая 1969, в. Вялікая Падзер, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-маёр (2020)[1]. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (2021—2024).

Віктар Уладзіміравіч Гулевіч
Сцяг5-ы Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Сцяг
11 сакавіка 2021 — 10 мая 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандр Вальфовіч
Пераемнік Павел Муравейка
Нараджэнне 14 мая 1969(1969-05-14) (55 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d] (2018)
Ваенная служба
Прыналежнасць  Беларусь
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў Заходнім аператыўным камандаваннем, Генеральным штабам УС РБ
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў 10 класаў сярэдняй школы, Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР з адзнакай у 1990 годзе[2].

Вайсковую службу пачаў камандзірам мотастралковага ўзвода ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. Потым служыў у Закаўказскай ваеннай акрузе камандзірам роты, камандзірам парашутна-дэсантнай роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. Пасля распаду СССР вярнуўся на радзіму, дзе зноў камандаваў узводам і даслужыўся да камандзіра палка 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

У 2002 годзе з залатым медалём скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, пасля чаго праходзіў службу на пасадах начальніка разведкі — начальніка разведвальнага аддзялення штаба асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Сухапутных войск, камандзіра асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, старшага афіцэра аддзела ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка групы аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.

14 лютага 2011 года ў званні палкоўніка ўзначаліў 38-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду[2]. Затым служыў намеснікам камандуючага — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый, намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый, начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

У 2011 годзе скончыў завочную ад’юнктуру пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[3], у 2017 годзе — факультэт Генеральнага штаба ВАРБ. Падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю на тэму, звязаную з выкарыстаннем мабільных злучэнняў[3], якую абараніў у 2018 годзе.

21 лютага 2020 года прызначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[4]. 18 чэрвеня 2020 года атрымаў чарговае званне генерал-маёра[1].

11 сакавіка 2021 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь[5].

25 лютага 2022 года Гулевіч быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[6]. З таго ж года ён знаходзіцца ў санкцыйных спісах Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Украіны, Швейцарыі і Японіі[7].

10 мая 2024 года вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення[8].

Узнагароды

правіць

Узнагароджанны юбілейнымі медалямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

Заўвагі

правіць
  1. а б Указ Президента Республики Беларусь 18 июня 2020 г. № 218 «О присвоении воинского звания» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2020). Праверана 14 сакавіка 2021.
  2. а б Лариса Волынчук.. Счастливая звезда комбрига (руск.). Вечерний Брест (23 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2011. Праверана 14 сакавіка 2021.
  3. а б Александр Макаров.. Комбриг (руск.). Белорусская военная газета «Во славу Родины». Праверана 14 сакавіка 2021.
  4. Указ Президента Республики Беларусь 21 февраля 2020 г. № 68 «О В. В. Гулевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 лютага 2020). Праверана 14 сакавіка 2021.
  5. Указ Президента Республики Беларусь 11 марта 2021 г. № 93 «О В. В. Гулевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 сакавіка 2021). Праверана 14 сакавіка 2021.
  6. «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў(недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  7. ГУЛЕВИЧ Віктор Володимирович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.
  8. Лукашенко освободил Гулевича от должности начальника Генштаба. Белта. Праверана 10 мая 2024.
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 сакавіка 2019 г. № 98 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (8 сакавіка 2019). Праверана 14 сакавіка 2021.
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2012 г. № 292 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (26 чэрвеня 2012). Праверана 14 сакавіка 2021.
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 жніўня 2018 г. № 323 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 жніўня 2018). Праверана 14 сакавіка 2021.

Спасылкі

правіць