Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
Тып | Від узброеных сіл |
Колькасць | 10 700 (2021) |
Дыслакацыя | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін |
У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.
Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.
Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.
Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.
Задачы Сухапутных войскаў Правіць
У мірны час: Правіць
- падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
- забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка;
- нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі;
- падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем;
- стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі;
- удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
- падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.
У ваенны час: Правіць
- выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей;
- адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
- правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара;
- нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў;
- фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.
Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .
Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.
Структура Правіць
Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.
Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек [1]
Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання Правіць
Шэўрон | Назва фарміравання | Месца дыслакацыі | Заўвагі |
---|---|---|---|
Цэнтральны камандны пункт УС |
г. Мінск | ||
361-я асобная база аховы і абслугоўвання Мінабароны РБ |
г. Мінск | Структура: батальён аховы, 2 аўтамабільных батальёна па абслугоўванню Мінабароны і рухомых пунктаў кіравання | |
465-я ракетная брыгада |
г. Асіповічы | Тактычны / аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Точка» або «Точка-У» | |
51-я Аршанская змяшаная артылерыйская група |
г. Асіповічы | ||
336-я рэактыўная артылерыйская брыгада |
г. Асіповічы | 300-мм 12-ствольная РСЗА «Смерч» | |
188-я гвардзейская Наўгародская інжынерная брыгада |
г. Магілёў | ||
52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён |
г. Мінск | Пошук і пахаванне астанкаў ваеннаслужачых ВС СССР, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі | |
Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл |
аг. Калодзішчы | ||
Узорна-паказальны аркестр УС РБ |
г. Мінск |
Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання Правіць
Шэўрон | Назва фарміравання | Месца дыслакацыі | Заўвагі |
---|---|---|---|
6-я Кіеўска-Берлінская асобная механізаваная брыгада |
г. Гродна | ||
11-я асобная механізаваная брыгада |
г. Слонім | ||
111-я артылерыйская брыгада |
г. Брэст | ||
1199-ы змяшаны артылерыйскі полк |
г. Брэст | ||
557-я Слуцка-Варшаўская інжынерная брыгада |
г. Гродна | ||
74-ы асобны Берлінскі полк сувязі |
г. Гродна | ||
815-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання |
г. Баранавічы | ||
108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння |
г. Навагрудак |
Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Правіць
Шэўрон | Назва фарміравання | Месца дыслакацыі | Заўвагі |
---|---|---|---|
120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада |
г. Мінск | ||
19-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада |
г. Барысаў | ||
231-я артылерыйская брыгада |
в. Бароўка | ||
427-ы рэактыўны артылерыйскі полк |
в. Бароўка | на ўзбраенні РСЗА «Ураган» | |
86-я брыгада сувязі |
аг. Калодзішчы | ||
244-ы цэнтр радыёэлектроннай разведкі |
г. Барысаў | ||
10-ы асобны батальён РЭБ-Н |
г. Барысаў | ||
7-ы інжынерны полк |
г. Барысаў | ||
60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі |
г. Барысаў | ||
814-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання |
г. Барысаў | ||
110-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння |
г. Барысаў |
Тэхніка і ўзбраенне Правіць
Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.
Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2022.
Тып | Вытворчасць | Прызначэнне | Колькасць | Заўвагі | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Танкі | |||||
Т-72Б | СССР | Асноўны баявы танк | 477[1] | ||
Т-72Б3 | Расія | Асноўны баявы танк | 20[1] | На ўзбраенні 120 АМБр. | |
Баявыя машыны пяхоты | |||||
БМП-2 | СССР | Баявая машына пяхоты | 926[1] | ||
БТР-82А | Расія | Бронетранспарцёр | 31+[1] (~64 паводле падлікаў) |
Станам на 2022 год пастаўлены 2 батальённыя камплекты (у 120 і 6 АМБр).
Колькасць у 64 адзінкі вынікае з таго, што папярэдняя замова 2015 года ўключала ў сябе 32 такія машыны ў складзе аднаго батальённага камплекта. |
|
Выведвальныя машыны | |||||
БРМ-1К | СССР | Баявая разведвальная машына | 132[1] | ||
Бронетранспарцёры | |||||
МТ-ЛБ | СССР | Бронетранспарцёр | 58[1] | ||
Артылерыйскія сістэмы | |||||
2С1 «Гваздзіка» | СССР | 122-мм САУ | 125[1] | ||
2С3 «Акацыя» | СССР | 152-мм САУ | 125[1] | ||
2С5 «Гіяцынт-С» | СССР | 152-мм САУ | 71[1] | ||
2С19 «Мста-С» | СССР | 152-мм САУ | 12[1] | ||
2А65 «Мста-Б» | СССР | 152-мм гаўбіца | 72[1] | ||
2С12 «Сані» | СССР | 120-мм Мінамёт | 14[1] | ||
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню | |||||
БМ-21 Град, у тым ліку БМ-21А БелГрад |
СССР — артылер. частка Беларусь — шасi |
122-мм РСЗА | 128[1] | ||
БМ-27 Ураган | СССР | 220-мм РСЗА | 36[1] | ||
БМ-30 Смерч | СССР | 300-мм РСЗА | 36[1] | ||
B-200 Паланэз | Беларусь | 301-мм РСЗА | 6[1] | ||
Тактычныя ракетныя комплексы | |||||
Точка-У | СССР | ТРК з БЧ да 500 кг | 36[1] | ||
9К720 «Іскандэр» | Расія | невядома[2] | |||
Супрацьтанкавае ўзбраенне | |||||
9П148 «Конкурс»
9П149 «Штурм» 9К111 «Конкурс» «Скіф» «Шэршань» |
СССР | СТРК | 75[1] 85[1] н/д н/д н/д н/д н/д |
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Сайт Міністэрства абароны Беларусі Архівавана 7 красавіка 2015.