Калодзішчы
Кало́дзішчы[2] (трансліт.: Kalodziščy, руск.: Колодищи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Калодзішчанскага сельсавета.
Аграгарадок
Калодзішчы
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьАд калода "кароткае тоўстае бервяно; вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва". Недалёка ад Калодзішчаў — Ліпавая Калода. Канчатак як у назвах навакольных вёсак Азярышча, Масцішча, Гарадзішча (раней "Гарадзішчы").
Геаграфія
правіцьПрымыкае да гарадской мяжы Мінска на ўсходзе ад горада. Тэрыторыя пасёлка складаецца з некалькіх частак, ізаляваных адна ад адной лесам, пусткамі, гаражнымі кааператывамі, складамі, прамысловымі зонамі і іншым.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 2-й палове XIX ст. як леснічоўка. Першымі пасяленцамі ў 1867 годзе былі прызначаныя леснікамі жыхары вёскі Бярозаўка — два браты Ілья і Міхаіл Карповічы.
Да 1871 года разам з чыгункай Масква — Брэст пабудавана станцыя Калодзішчы. Неўзабаве пабудаваны невялікі лесапільны завод і праведзена вузкакалейная дарога. У 1910 годзе завод належаў Кляжыну, многія жыхары Калодзішчаў працавалі на ім.
У 1917 годзе пабудаваны ваенны гарадок і размясцілася воінская часць па навучанні сабак для памежнай службы. Пабудавана чыгуначная ветка Калодзішчы — Міханавічы. У былой сядзібе Анісава адкрыта амбулаторыя. Адкрыта пачатковая школа.
Падчас Другой сусветнай вайны Калодзішчы моцна пацярпелі. Цалкам знішчаны Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр, спалена школа, станцыя.
У 1947 годзе Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр адноўлены. Адноўлены калгас «Перамога». Калодзішчы атрымалі статус рабочага пасёлка.
У канцы 1950-х гадоў пабудаваны тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай, клуб і дзіцячы сад.
У 1961 годзе ў Калодзішчах размешчана Геафізічнае ўпраўленне па здабычы і пошуках нафты ў Беларусі. У 1967 годзе Упраўленне пераўтворана ў трэст.
У 1970 годзе ў Калодзішчах пабудаваны Беларускі тэлевізійны цэнтр. Адсюль у эфір пачала выходзіць трэцяя праграма Беларускага тэлебачання, магутнасць перадатчыкаў — 5/1,5 квт. У 1971 годзе адсюль жа пачалася трансляцыя таксама 1 і 2 праграм, магутнасцю перадавальных станцый 25/7,5 квт.
У 1977 годзе ў Калодзішчах пабудаваны «Дом быту» і гандлёвы цэнтр.
У 2008 годзе, пасля больш як дзесяцігадовага перапынку, пачата будаўніцтва некалькіх шматкватэрных дамоў.
Рашэннем Мінскага райсавета ад 17 лютага 2011 года № 103 рабочы пасёлак Калодзішчы пераўтвораны ў аграгарадок.
У 2019 годзе адкрыты падземны пераход праз чыгуначныя пуці і новы будынак чыгуначнай станцыі.
У 2021 годзе пачата праектаванне і будаўніцтва чыгуначнага моста.
Адукацыя
правіцьПасля 1917 года адкрыта пачатковая школа. Першая настаўніца — Алена Васілеўна Крыцкая. Арганізаваны гурткі лікбезу. У 1933 годзе пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую, у 1936 годзе — у сярэднюю.
Сярод вучняў школы
- Вікенцій Паўлавіч Карповіч, лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942)
- Уладзімір Лаўрэнцьевіч Панасюк, партызан
- Уладзімір Кузьміч Глазуноў, партызан
- Жыгімонт Эрдман, партызан
У канцы 1950-х гадоў пабудавана тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай.
Насельніцтва
правіцьВядомыя асобы
правіць- Валянцін Іванавіч Даніловіч (1936—1970) — выпрабавальнік парашутнай і касмічнай тэхнікі.
- Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914—1996) — лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942)
- Ігар Іосіфавіч Надашкевіч (нар. 1956) — беларускі жывапісец.
- Аляксандр Барысавіч Тараненка (нар. 1952) — беларускі архітэктар.
Прадпрыемствы і арганізацыі
правіць- Цэнтральная геафізічная экспедыцыя
- Рэспубліканскі тэле-радыёвяшчальны цэнтр
- Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі звестак (РЦАЗ)
- Раённы цэх электрасувязі
- База ядахімікатаў і сельгастэхнікі «Агрыматка-96»
- Мэблевыя прадпрыемствы ТАА «ГеасІдэал», ТАА «Самелга-Трэйд» і інш.
- Цэх афарбоўкі палімераў
- Будаўнічыя арганізацыі
- Кіналагічны цэнтр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
- Два аддзяленні беларускіх банкаў
- Аддзяленне сувязі
- Два дзіцячыя садкі
- Сярэдняя школа
- Медыцынскі цэнтр
- Крамы і аптэкі, большасцю побач са станцыяй
Транспарт
правіцьВулічнае асвятленне, дарожнае пакрыццё, тратуары і пешаходныя дарожкі зроблены на цэнтральных вуліцах вакол чыгуначнай станцыі і шматпавярховых дамоў. Дарогі з цвёрдым пакрыццём да ваенных гарадкоў і Маскоўскай шашы.
Праз аграгарадок праходзіць чыгунка Барысаў — Орша — Масква. У межах аграгарадка на станцыі Калодзішчы і прыпыначным пункце Садовы спыняюцца электрацягнікі рэгіянальных і гарадскіх ліній. На станцыі Калодзішчы абслугоўваюць турыстычныя цягнікі.
Рэгулярна курсіруюць
- Аўтобусныя маршруты
- 31 — «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі (2-я брама)»
- 167 — «ДС Уручча-2 — Калодзішчы»
- 169 — «ДС Уручча-2 — чыгуначная ст. Калодзішчы»
- 194С — «ДС Уручча-2 — Калодзішчы-2 (Палігон)»
- 195 — «ДС Уручча-2 — МТЗ Калодзішчы»
- 362 — «Мінск (ДС Славінскага) — Ліпавая Калода»
- 371 — «Мінск (ДС Уручча-2) — Юхнаўка»
- Маршрутнае таксі
- 1547 — «Чыг. ст. Калодзішчы — ДС Каржанеўскага»
Сярэдняя тэмпература паветра
правіцьКлімат Калодзішчаў | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Сярэдняя тэмпература, °C | −11 | −9 | 0 | 14 | 19 | 20 | 23 | 21 | 16 | 9 | 2 | −10 | |
Сярэдні мінімум, °C | −12 | −13 | −7 | 1 | 7 | 11 | 16 | 12 | 7 | 0 | −4 | −11 |
Крыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Стало известно, как изменилось население Колодищ за 2018 год (руск.). kolodischi.by. Праверана 8 студзеня 2019.
- ↑ БелЭн 1998.
Літаратура
правіць- Кало́дзішчы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Kołodziszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 281.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калодзішчы