Азярышча (Мінск, усходняя)

колішняя вёска, з 1989 года ў складзе Мінска

Азяры́шча — колішні пасёлак, з 1989 года ў складзе горада Мінска. Месціцца вакол чыгуначнай станцыі Азярышча на лініі Орша—Мінск.

Вёска
Азярышча
Чыгуначная станцыя «Азярышча» ў раёне колішняга раз’езда «Пастойка»
Чыгуначная станцыя «Азярышча» ў раёне колішняга раз’езда «Пастойка»
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пастойка
Азярышча на карце Беларусі ±
Азярышча (Мінск, усходняя) (Беларусь)
Азярышча (Мінск, усходняя)
Азярышча (Мінск, усходняя) (Мінск)
Азярышча (Мінск, усходняя)

Гісторыя правіць

 
Раён першапачатковага Азярышча. Возера праваруч за кадрам

Да другой паловы XX стагоддзя вёска Азярышча месцілася пры Старабарысаўскім тракце, у межах, прыкладна абмежаваных сённяшнім Музеем валуноў — вуліцай Праграмістаў — вуліцай Францыска Скарыны (Старабарысаўскім трактам) — вуліцай Русіянава, вакол возера, рэшткі якога захаваліся ля школы-сада № 31[1]. У пачатку XIX ст. вёска, уласнасць Станіслава Ваньковіча. У 1858 годзе уласнасць Эдварда Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, 10 двароў, 63 жыхары. У 1880 годзе ў вёсцы закладзеная смалярня. У 1917 годзе 13 двароў, 77 жыхароў[2].

У 1941 годзе 12 двароў, 70 жыхароў. Пасля Другой сусветнай вайны жыхары вёскі раз’ехаліся, у 1964 годзе пабудоў на месцы колішняй вёскі ўжо не было[3]. Тапонім Азярышча перанёсся на ўсход ад вёскі на раз’езд Пастойка, вакол чыгуначнай станцыі на лініі Орша—Мінск, у гэты час адбываўся рост пасёлка. У 1897 годзе Пастойка — карчма і лясная варта (старожка) Астрашыцка-Гарадзецкай воласці, 2 двары, 19 жыхароў. У 1917 годзе на хутары 6 двароў, 36 жыхароў[4].

У 1989 годзе пасёлак Азярышча ўключаны ў межы горада Мінска. Некаторыя вясковыя вуліцы былі перайменаваныя: Савецкая і Пясочная — вуліца Гарбатава, вуліца Талстога — вуліца Васіля Цяпінскага, вуліца Новая — вуліца Міхася Чарота, вуліца Вішнёвая — вуліца Заснавальнікаў, Смаленская вуліца — Бэзавая вуліца, Вакзальная вуліца — Славянская вуліца, 2-я Савецкая — Цяністая вуліца, Нагорная вуліца — Васільковая, Лясная вуліца — Прыазёрная вуліца[5].

Зноскі

  1. Jelski A. 1886, с. 789.
  2. Памяць 1998, с. 558.
  3. Вокруг огромная столица: как за 140 лет Минск поглотил две сотни деревень (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (3 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2017. Праверана 1 кастрычніка 2018.
  4. Памяць 1998, с. 611.
  5. Сацукевіч І. І., с. 7.

Літаратура правіць