Вікенцій Паўлавіч Карповіч
Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914—1996) — савецкі лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942).
Вікенцій Іванавіч Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1914 |
Месца нараджэння | п. Калодзішчы, Мінскі раён, Мінская вобласць |
Дата смерці | 10 красавіка 1996 (82 гады) |
Месца смерці | Краснадар |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1938—1960 |
Званне |
гвардыі палкоўнік |
Часць | 55-ы знішчальны авіяполк (16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк) |
Камандаваў | намеснік камандзіа авіяпалка (1945) |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 студзеня 1914 года ў вёсцы Калодзішчы, цяпер пасёлак Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям’і. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. У 1937 годзе скончыў інстытут нацыянальных меншасцяў. Працаваў на мінскім заводзе «Ударнік».
У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1938 годзе скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня вайны.
Камандзір звяна 16-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (20-я змешаная авіяцыйная дывізія, 18-я армія , Паўднёвы фронт) кандыдат у члены ВКП(б) старэйшы лейтэнант Вікенцій Карповіч да сакавіка 1942 года зрабіў сто дваццаць шэсць[1] паспяховых баявых вылетаў на разведку і штурмоўку войск праціўніка, суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаў, прыкрыццё сваіх войск, удзельнічаў у дваццаці паветраных баях, збіў варожы знішчальнік.
16 сакавіка 1942 года, падчас свайго 126-га баявога вылету, пры выкананні паветранай разведкі праціўніка быў цяжка паранены ў руку, але здолеў прывесці пашкоджаны МіГ-3 на свой аэрадром. З прычыны ранення адпраўлены ў шпіталь, пасля некалькіх аперацый яму здолелі цалкам аднавіць рухомасць рукі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Вікенцію Паўлавічу Карповічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 700)[2].
У 1944 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і вярнуўся на фронт у 16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Перавучыўся на новы тып знішчальніка. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра авіяпалка. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС СССР.
У 1941—1945 гадах здзейсніў 263 паспяховых баявых вылеты, правёў 35 паветраных баёў, штурмаваў варожыя войскі, вёў разведку, суправаджаў бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі. У паветраных баях знішчыў 3 варожыя самалёты асабіста і 5 — у групе з таварышамі.
З 1960 года палкоўнік Вікенцій Карповіч у запасе, затым у адстаўцы. Жыў у Краснадары. Памёр 12 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Краснадары на Славянскіх могілках.
Памяць
правіцьУ Краснадары на доме па адрасе вуліца Афіцэрская дом 43, дзе жыў Вікенцій Карповіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ В. Карпович На «Ишаках» и «МиГах»! 16-й гвардейский в начале войны.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных Красной Армии» от 6 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 15 июня (№ 22 (181)). — С. 1.
Творы
правіць- В. Карпович. На «Ишаках» и «МиГах»! 16-й гвардейский в начале войны. — М.: Эксмо, Яуза, 2007. — 464 с. — (В воздушных боях). — 6 000 экз. — ISBN 978-5-699-23774-6. Архівавана 25 ліпеня 2019.