Ігар Іосіфавіч Надашкевіч
Ігар Іосіфавіч Надашке́віч (нар. 24 лістапада 1956, пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі жывапісец.
Ігар Іосіфавіч Надашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы |
|
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1987 годзе. З 1987 года працуе на Мастацкім камбінаце ў Мінску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Творчасць
правіцьУ творчасці прытрымліваецца сюжэтнай лініі рэалістычнага выканання ў спалучэнні з яркім, адкрыта фавістычным каляровым вырашэннем. Аўтар серый «Архаіка» (1995—2000), «Бацькоўскі дом» (1998—2000), «Памяці М. Раманюка», «Эгейскія скарбы» (абедзве 1998), «Дульсінея», «Жэмчуг лета» (абедзве 1999).
Зноскі
- ↑ Igar Iosifavič Nadaškevič // Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088
Літаратура
правіць- Надашкевіч Ігар Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).