86-я брыгада сувязі
86-я Ваўкавы́ская Чырванасця́жная о́рдэна Алякса́ндра Не́ўскага брыга́да су́вязі (скар. 86-я брс) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Аграгарадок Калодзішчы.
86-я Ваўкавыская Чырванасцяжная ордэна Аляксандра Неўскага брыгада сувязі | |
---|---|
Гады існавання | з 1941 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Спецыяльныя войскі |
Тып | воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя | Калодзішчы[1] |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | палкоўнік Дзяніс Бадуноў |
Гісторыя
правіць5 жніўня 1941 года ў Калінкавічах на базе 17-й стралковай дывізіі быў сфармаваны 109-ы асобны полк сувязі. У складзе 3-й арміі частка забяспечвала сувяззю камандаванне ў бітвах пад Масквой, на Курскай дузе, у ходзе вызвалення Арла. Летам 1944 года полк у складзе войскаў 2-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у баях па вызваленні Беларусі.
У ноч з 13 на 14 ліпеня 1944 года часткі 3-й арміі авалодалі важным вузлом нямецкага супраціву — Ваўкавыскам. На наступны дзень за ўмелае выкананне заданняў камандавання па забеспячэнню бесперабойнай сувяззю часці было прысвоена ганаровае найменне «Ваўкавыская». А праз месяц за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецкімі захопнікамі, за авалоданне горадам Беластокам і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць 109-ы асобны полк сувязі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Вайна для воінаў-сувязістаў завяршылася пад Берлінам. За доблесць і мужнасць 5 красавіка 1945 года часць была ўзнагароджана ордэнам Аляксандра Неўскага.
У снежні 1976 года 109-ы полк сувязі быў перайменаваны ў 86-ю брыгаду сувязі.
З 1983 па 1986 год злучэнню ўручалася пераходзячы Чырвоны сцяг Ваеннага Савета Сухапутных войскаў, а ў 1984 годзе брыгада была занесена ў Кнігу гонару Сухапутных войскаў Узброеных Сіл СССР.
16 мая 2003 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 86-й брыгадзе сувязі ўручаны Баявы Сцяг новага ўзору.
Ваеннаслужачыя не раз прыцягвалася да буйных вучэнняў, і задачы па забеспячэнні сувязі на іх заўсёды выконвалі паспяхова. На высокім прафесійным узроўні ваеннаслужачыя брыгады забяспечылі сувязь на сумесным аператыўным вучэнні "Шчыт Саюза — 2015», праведзеным на палігонах Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
- ↑ Все о 86-й бригаде
Спасылкі
правіць- Олег Некало. Бригада — это моя семья! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (5 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2017.
- Сергей Сакович. Все о 86-й бригаде (руск.). Калінкавіцкія навіны (25 студзеня 2017).(недаступная спасылка)